Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль узорны харэаграфічных мініяцюр «Гранд-па». Полацкі раён, г. Полацк

Узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Гранд-па» створаны ў 1997 годзе пры Полацкай дзіцячай школе мастацтваў. 3 2001 года калектыў мае званне «ўзорны».

У рэпертуары ансамбля гарманічна спалучаюцца традыцыйная народная культура Полацкай зямлі і класічныя танцы. Удзельнікамі ансамбля былі пастаўлены такія музычныя спектаклі, як «Муха-цакатуха», «Кошкін дом», «Бліскучы дывертысмент» на музыку кампазітараў XVI–XVII стст. і інш.

На рахунку калектыву мноства перамог на гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, а таксама за межамі краіны. Ансамбль – удзельнік фестывалю народнай творчасці «Беларусь – мая песня», свята песні «Халі-хало» ў г. Наваполацк, лаўрэат і дыпламант міжнароднага фестывалю «Зямля пад белымі крыламі» (Мазыр), пераможца рэспубліканскага фестывалю «Усе мы родам з дзяцінства» і шмат іншых.

Кіраўнік ансамбля – Кірылава Алена Віктараўна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зязюля, О. В волшебном мире танца / О. Зязюля // Полацкі веснік. – 2017. – 7 крас. – С. 5.

2. Узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр «Гранд-Па» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 879.