Клуб народны «Играй, гармонь любимая – Полочаночка». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 01.07.2019 16:56
Народны клуб «Играй, гармонь любимая – Полочаночка» гарадскога Палаца культуры быў зарэгістраваны аддзелам культуры Полацкага гарвыканкама ў жніўні 2003 года. У 2005 годзе клуб атрымаў званне «народны».
Артыстаў народнага клуба заўсёды запрашаюць у працоўныя калектывы і арганізацыі, на канцэртныя пляцоўкі ў дні святочных мерапрыемстваў. З першай хвіліны выступлення калектыву захоплівае гледача інструментальны ансамбль: гармонікі, баяны, лыжкі, званочак.
З 2011 года кіраўніком народнага клуба «Играй, гармонь любимая – Полочаночка» з'яўляецца Фёдар Гайко, які працягвае традыцыі клуба, прапагандуе песні і танцы роднага краю.
ЛІТАРАТУРА
1. Філімонава, Т. Званне народны / Т. Філімонава // Полацкі веснік. – 2005. – 29 сак. – С. 7.