Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны мужчынскі вакальны «Натхненне». Полацкі раён, г. Полацк

Вакальны ансамбль «Натхненне» Палаца культуры ААТ «Полацк-Шкловалакно» быў створаны ў пачатку лютага 1958 года. На той момант не было нават будынкаў Палаца культуры і інтэрнатаў завода. Маладыя хлопцы сабраліся разам, каб быць яшчэ больш карыснымі для роднага прадпрыемства. Першыя два гады ансамбль займаўся ў двух пакоях, якія выдзеліла кіраўніцтва завода. І толькі праз 16 гадоў ансамбль пачаў працаваць у будынку Палаца культуры.

Першым мастацкім кіраўніком народнага вакальнага мужчынскага ансамбля «Натхненне» быў ветэран працы ААТ «Полацк-Шкловалакно» Алім Мацвеевіч Конюхаў.

У 1968 годзе вакальнаму ансамблю было прысвоена званне народнага. На сённяшні момант у рэпертуары «Натхнення» – 40 кампазіцый, сярод якіх «Полька беларуская», «Седина в бороду» , «А ў полі тры крынічанькі» і шмат іншых.

Першы поспех прыйшоў да артыстаў ансамбля ўжо ў 1959 годзе – разам з перамогай ансамбля ў абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці. У 1962 годзе вакальны ансамбль паспяхова выступіў на другой дэкадзе самадзейнага мастацтва БССР, дзе быў узнагароджаны дыпломам, а ў 1965 годзе стаў дыпламантам трэцяй Рэспубліканскай дэкады самадзейнага мастацтва. Спачатку, не маючы магчымасці даваць канцэрты на сваёй сцэне, салісты выступалі ў полацкім Доме афіцэраў, куды сцякалася вялізная колькасць гледачоў. Паспяхова гастралявалі ўдзельнікі ансамбля і ў Мінску, Маскве, Ліепаі, Ноўгарадзе, пабывалі з канцэртамі ў Германіі і Малдове, выступалі на тэлебачанні, запісваліся на беларускім радыё. Гастраліравалі разам з фалк-гуртом «Неруш» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, са знакамітым спеваком Якавам Навуменкам. Цесныя творчыя сувязі аб'ядноўваюць «Натхненне» с заводам «БелАз».

Кіраўнік ансамбля – Дзявятнікава Іна Браніславаўна.

 

Народны мужчынскі вакальны ансамбль «Натхненне». г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.polotsk-psv.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Алдохина, М. Мэтр художественной самодеятельности / М. Алдохина // Трудовая смена (Полоцк). – 2017. – 15 июля. – С. 2.

2. Народный мужкой вокальный ансамбль «Вдохновение» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый») : на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 59.

3. Паўлава, А. Паўстагоддзя з натхненнем... / А. Паўлава // Полацкi веснiк. – 2008. – 29 студз. – С. 4.