Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны «Ветэран». Полацкі раён, г. Полацк

Народны клуб «Ветэран» быў створаны ў 1985 годзе пры гарадскім Палацы культуры. 3 1995 года мае званне народнага.

Кіраўнікамі ў розныя часы былі: П. К. Пацэй (да 1987), Н. Е. Голубева (да 1998), Г. І. Ліпская (з 1998).

Клуб аб'ядноўвае 160 чалавек – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы і проста ўсіх зацікаўленых.

Асноўныя напрамкі дзейнасці клуба – работа з ветэранамі, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. У клубе працуюць секцыі ваенна-патрыятычнага выхавання, культурна-масавая, арганізацыйна-масавая, «Дапамажы сабе сам», «Клопат», «Кветкаводы», «Зялёны вітамін» і інш. Пры клубе дзейнічае ансамбль «Бярозка».

Удзельнікі клуба неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі, ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Кіраўнік клуба – Бабко Марыя Усцінаўна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бабко, М. Тепло сердечных встреч / М. Бабко // Полацкі веснік. – 2013. – 19 крас. – С. 11.

2. Народны клуб «Ветэран» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 875–76.