Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр-студыя узорны юнацкі «Гармонія». Полацкі раён, г. Полацк

Узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія» быў створаны ў 1975 годзе выдатным рэжысёрам Валянцінай Пятроўнай Нагорнай пры гарадскім Палацы культуры. 3 1980 года калектыў мае званне ўзорнага.

Асноўнымі напрамкамі работы студыі з'яўляюцца прыцягненне юнакоў і дзяўчат да тэатральнай дзейнасці, развіццё мастацкага густу, навучанне асновам майстэрства акцёра і сцэнічнай мовы.

У рэпертуары тэатра больш за 40 спектакляў «Беласнежка і сем гномаў», «Беларуская калыханка», «Урок дачкам», «Таямнічы гіпапатам», «Любоў да трох апельсінаў», «Жыў-быў Геракл» і інш.

Калектыў з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскага агляду-конкурсу, які быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа (1982), абласнога агляду-конкурсу народных тэатраў (1994), двойчы дыпламантам Усесаюзных фестываляў самадзейнага мастацтва, прымаў удзел у фестывалі «Тэатральная вясна-90» у Браславе. Неаднаразовы ўдзельнік перадач абласнога і рэспубліканскага тэлебачання і радыё, скарынаўскіх свят кнігі ў Полацку.

Кіраўнік тэатра – Аляксеева Святлана Аляксандраўна.

 

Узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://vk.comУзорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://vk.comУзорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://vk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Козик, А. [Валентина Петровна Нагорная] / А. Козик // Витебский курьер. – 2005. – 25 нояб. – С. 2.

2. Козик, А. Урок всем нам / А. Козик // Витебский курьер. – 2001. – 29 мая. – С. 2.

3. Новикова, А. Гармония Валентины Нагорной / А. Новикова // Вiцебскі рабочы. – 2000. – 11 янв. – С. 3.

4. Трапезникова, Л. «Гармония» Валентины Нагорной / Л. Трапезнікова // Беларускі час. – 2000. – 5 мая. – С. 7.

5. Узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 880.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «ГАРМОНИЯ» расправляет паруса!!