Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр народны. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск

Народны тээатр створаны ў 1946 годзе ў г. п. Багушэўску Сенненскага раёна (да 1938 года – мястэчка) з драматычнага гуртка, які існаваў з 1929 года.

Дзейнічае пры Багушэўскім гарпасялковым Доме культуры. У 1959 годзе прысвоена званне «Народны аматарскі тэатр».

Кіраўнікі: Ф. Кулік (з 1929 года), Б. Сарочкін (1930–1941), Р. Сарочкіна (1946–1974, 1979–1991), Р. Эпштэйн (1974–1975), В. Ігнін (з 1976 года), І. Амбразевіч (1978–1979), М. Глушакоў (з 1992–1995), У. Груздзёў (1995–1997), Л. Ганчарова (1997–1999), К. Пархоменка (1999–2001), А. Кузняцова (2001–2007), Ю. Іваноўскі (з 1997 года).

Багушэўскі народны тэатр – дыпламант рэспубліканскага агляду мастацкай самадзейнасці (1951, спектакль «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), рэспубліканскага агляду тэатральнай самадзейнасці (1955, «Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка, рэжысёр абодвух Сарочкіна), рэспубліканскага агляду сельскай мастацкай самадзейнасці (1974, «Адна бяроза ведае» А. Ларчанкава, рэжысёр Эпштэйн), лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977), 2-га (1986–1987), 3-га (1988–1991) Усесаюзных фестываляў народнай творчасці.

Асноўныя мэты дзейнасці – арганізацыя вольнага часу мясцовага насельніцтва, папулярызацыя тэатральнага мастацтва. Сярод пастановак 2000-х гадоў: «Паўлінка» Я. Купалы, «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Конскі партрэт» Л. Радзевіча, «Самагубца» А. Аверчанкі, «Скупы рыцар» А. Пушкіна, «Другая смерць Жанны д'Арк» С. Санца, «Трыбунал» А. Макаёнка, «Сямейны партрэт з чужым» С. Лабазёрава і іншыя.

Калектыў – удзельнік абласных, раённых і рэгіянальных культурных мерапрыемстваў.

У 2018 годзе адбылася чарговая прэм'ера – спектакль «Аз і Ферт» паводле вадэвіля рускага драматурга сярэдзіны XIX стагоддзя Паўла Фадзеева. У спектаклі былі заняты акцёры са стажам Канстанцін Бандарэнка, Алена Ільюшэнка. На сцэне дэбютавалі вучань Багушэўскай СШ Уладзіслаў Мусташоў, медсястра Багушэўскай раённай паліклінікі Людміла Сініца.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багушэўская, Я. «Паўлінка» / Я. Багушэўская // Культура. – 2009. – 9 мая. – С. 12.

2. Бандарэнка, К. Багушэўскі тэатр жыве і працуе / К. Бандарэнка // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 16 крас. – С. 2.

3. Бондаревич, О. Мечтать и воплощать / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 27 снеж. – С. 5, 8.

4. Бязвуглы, А. Багушэўскі народны тэатр / А. Бязвуглы // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 78–79.

5. Залесская, С. Невыездная Мельпомена / С. Залесская // Белорусская нива. – 2011. – 26 марта. – С. 10.

6. Іванова, Л. Багушэўскаму народнаму тэатру – 50 / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 1996. – 19 лістап. – С. 2.

7. Іваноўскі, Ю. Багушэўскі народны тэатр / Ю. Іваноўскі // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 404.

8. Іваноўскі, Ю. Мінулае і будучыня Багушэўскага тэатра / Ю. Іваноўскі // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 25 крас. – С. 2.

9. Ковалевский, С. Взять и замахнуться... на Шекспира / С. Ковалевский // Народнае слова. – 2008. – 25 кастр. – С. 4.

10. Прэм'ера ў Багушэўску // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 7 крас. – С. 4.

11. Самадзейны народны тэатр Багушэўскага гарпасялковага дома культуры // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 576–577.