Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народных майстроў «Майстар». Чашніцкі раён, г. Чашнікі

 

Клуб арганізаваны пры Доме рамёстваў у снежні 1992 г. Аб'ядноўвае 29 майстроў амаль па ўсіх накірунках народнай творчасці. Майстры працуюць у жанры дробнай пластыкі (драўляная скульптура, бранзалеты і завушніцы, велікодныя яйкі і інш), дэкаратыўнай керамікі, саломапляцення, ткацтва.

Імены чашніцкіх майстроў вядомы не только ў Беларусі, але і за яе межамі. Гэта Г. С. Асіпкова, В. П. Апет, М. П. Байкоў, Н. Р. Буткевіч, П. М. Баранкоў, В. А. Варчэня, М. Э. Галькевіч, З. С. Елісеева, В. В. Караблін, А. М. Касцянка, А. М. Рыжанкова, Р. А. Савіна, М. В. Сафонава, В. А. Скобаў, Т. А. Худзякова, Н. М. Яленская, У. Я. Яленскі і інш. Творы іх знаходзяцца ў раённым гістарычным музеі, экспануюцца на раённых, абласных, рэспубліканскіх выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» і інш.

У 1997 г. клубу «Майстар» нададзена званне народнага.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Клуб народных майстроў «Майстар» Чашніцкага Дома рамёстваў // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.]; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 473.

2. Юркевіч, В. Крыніца натхнення / В. Юркевіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 11 верас. – С. 6.