Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Голубаў сад, заказнік ландшафтны. Глыбоцкі раён

У 2006 годзе на базе Дзяржаўнага гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Возера Доўгае» створана Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Голубаў сад», мэтай якога з'яўляецца ахова унікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых раслін самога возера і яго берагавой паласы.

На беразе возера Доўгае знаходзіцца ўрочышча «Голубаў сад», якое атрымала сваю назву дзякуючы Кастусю Голубу, чалавеку, якому ў 1920-х гадах належала гэтае месца. Ён у свой час ацаніў прыгажосць і прывабнасць гэтых месцаў.

Цэнтральным ядром з'яўляецца старадаўні паркавы ансамбль: гэта панскі дом і гаспадарчыя пабудовы. Сядзіба пана калісьці стаяла на трох раўнінных пляцоўках, размешчаных каскадам. Гэтая тэрыторыя з трох бакоў акружаная возерам Доўгае, ракой Далжанкай і балотам – атрымліваўся своеасаблівы паўвостраў. Кастусь Голуб захаваў цэлым велізарны сад, пасадзіў шмат раслін.

Цэнтральная частка гэтага заказніка знаходзіцца на ўзвышшы: на вяршыні камавага халма. На яе навакольных нізінах распаўсюджаныя лінейныя і групавыя пасадкі дрэў і хмызнякоў. У сядзібе, маюцца і рэшткі пладовых садоў. На іх прасторах сустракаюцца хатнія яблыні і слівы, звычайныя грушы і агрэст, а таксама некаторыя іншыя расліны. 

Вядома, што да Вялікай Айчыннай вайны ля самай сядзібы ў вялікіх колькасцях раслі такія дэкаратыўныя мнагалетнікі і пладова-ягадныя археафіты, як мальва выразаная і суніца Мускусная. Ландшафт заказніка хоць і стаў бедны ў цэлым, затое яго прыродны свет усё яшчэ лічыцца унікальным і багатым. У першую чаргу ён валодае такім статусам з-за наяўнасці ў ім даволі рэдкай для рэгіёну каліны-гардовіны. Гэты хмызняк вядомы як дэкаратыўная расліна, якоя на прасторах Віцебскай вобласці практычна не сустракаецца. Аднак менавіта вакол сядзібнага комплексу каліна-гардовіна расце ўжо многія гады. Яшчэ з рэдкіх прадстаўнікоў мясцовай флоры можна назваць грыбы, якія знаходзяцца пад аховай розных чырвоных спісаў.

І на гэтым спіс рэдкіх раслін заказніка не змяншаецца. Вялікае значэнне мае ядвуствольный асобнік шурпатага вяза. Ён раскінуў свае галіны на беразе возера Доўгае, дыяметр кожнага ствала гэтага вяза складае больш за 1 метр. У мінулым у дрэва мелася тры ствалы, аднак адзін ствол прыйшлося спілаваць дзеля збаўлення ўсяго дрэва.

Цяпер «Голубаў сад» займае 1,5 га. Тут растуць дубы, якім па 200–300 гадоў, вяз шурпаты, ліпа далёкаўсходняя, шмат фруктовых дрэў, у тым ліку глог, яблыні, грушы. Вясновай парой сад прыгожа квітнее, на палянах буяюць прымула, ландыш майскі, ветрагонка дубраўная. Прыгожа выглядае «мяцёлка» – кастрэц Бенекена, шпажнік дахоўкавы. І ва ўсёй гэтай пышнасці адчуваюць сябе гаспадарамі птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу: зімародак і вялікі крахаль.

На ўсход ад партэрнай часткі парка маецца лакальнае паніжэнне, якое, па сведчанні мясцовых жыхароў, з'яўлялася штучнай сажалкай і раней злучалася ручайком з возерам Доўгае. З паўднёва-заходняй часткі кама ад сядзібнага дома на тэрасу раней спускалася каменная лесвіца, якая да цяперашняга часу не захавалася.

Паблізу былога сядзібнага дома (да нашых дзён захаваліся толькі фрагменты падмуркаў, дом быў разбураны пасля Вялікай Айчыннай вайны) раней узвышаліся дэкаратыўныя мнагалетнікі. У цэлым пейзажная кампазіцыя парка ўключала некалькі ўзаемазвязаных кампанентаў, якія дапаўнялі адзін аднаго.

Адрас заказніка «Голубаў сад»: Віцебская вобл., Глыбоцкі раён, в. Івесь, вул. Прыазёрная, 1.

 

Заказнік «Голубаў сад», Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.byЗаказнік «Голубаў сад», Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. Чем привлекает «Голубов сад» / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 16 июня. – С. 5.

2. Берникович, Д. Таинственный мир «Голубова сада» / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 30 июня. – С. 20.

3. Богук, Н. Озёрный край / Н. Богук // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 21 сак. – С. 8.

4. Дзядзінкіна, С. Старадаўнія пейзажы цэнтра Еўропы / С. Дзядзінкіна // Народнае слова. – 2005. – 30 жн. – С. 8.

5. Живица, В. Чудеса в центре Европы / В. Живица // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 снеж. – С. 8.

6. Заказник «Озеро Долгое» [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.by/marshruty/zakaznik-golubov-sad-/. – Дата доступа: 12.09.2017.

7. Кмита, Ю. Заказник «Голубов сад» – природоохраняемая территория [Глубокского района] / Ю. Кмита // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 13 чэрв. – С. 4.

8. Марчук, Р. «Васіліскі» і рыбы з пахам... агуркоў / Р. Марчук // Белорусская лесная газета. – 2013. – 10 янв. – С. 8.