Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шапавальскі мох, заказнік водна-балотны. Полацкі раён

Водна-балотны заказнік мясцовага значэння «Шапавальскі мох» размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна, на буйным балотным масіве плошчай 582 га. На тэрыторыі заказніка сустракаецца больш за 10 відаў млекакормячых, выяўлена 56 відаў птушак, пражываюць больш за 300 відаў насякомых.

У складзе фаўны адзначана 6 відаў насякомых, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (рашэцісты жужаль, жужаль Менетрые, тарфяннікавая жаўтушка). Акрамя таго, адзначаны 4 віды, якія патрабуюць прафілактычнай аховы.

Выяўлена месца росту баранца звычайнага, уключанага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама выяўлена 7 відаў раслін, якія патрабуюць прафілактычнай аховы, і 5 месцаў пражывання птушак, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чорны бусел, змеяед, скапа, шэры журавель). Зарэгістравана 4 віды птушак, якія маюць 2-ю SPEC катэгорыю, і 12 відаў, якія маюць 3-ю SPEC катэгорыю.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Соломянко, Н. В. Живая природа родного края / Н. В. Соломянко // Полацкі веснік. – 2018. – 2 лют. – С. 6.