Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Карыцінскі Мох, заказнік гідралагічны рэспубліканскі. Гарадоцкі раён

Створаны ў 1981 г. з мэтай захавання ў натуральным стане каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм верхавога тыпу з комплексам дзікіх балотных раслін і жывёл. Заказнік уяўляе сабой два буйных балотных масівы верхавога тыпу «Карыцінскі Мох» і «Чысцік-1». Плошча 1,39 тыс. га. Знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны на ўсходніх схілах Лепельска-Гарадоцкага ўзвышша. Магутнасць тарфяных пакладаў да 3,7 м. Тарфяныя масівы затрымліваюць ваду ў веснавую паводку, пры выпадзенні ападкаў падтрымліваюць водны рэжым на прылеглых тэрыторыях, з'яўляюцца крыніцай сілкавання рэк Аўсянкі, Громаці, Рабінкі, Ныркі, Кабішчанкі. Балоты знаходзяцца недалёка ад поймы ракі Аўсянкі, дзе растуць рэдкія рэліктавыя віды – луннік ажываючы і вадзяны арэх.

Па матэрыялах даследаванняў, на тэрыторыі заказніка зарэгістравана 210 відаў сасудзістых раслін. У асноўным растуць невысокія сосны, добра развіты хмызняковы і травяністы ярус. У складзе флоры заказніка два ахоўных віды – марошка прысадзістая і журавіна дробнаплодная, унесеныя ў Чырвоную кнігу РБ. З птушак можна ўбачыць змеяеда, ястраба-цецяроўніка, барадатую няясыць, канюка, шэрую чаплю і інш. З жывёл – лася, дзіка.

Збор дзікарослых ягад і грыбоў на тэрыторыі заказніка з'яўляецца традыцыйным відам дзейнасці для мясцовага насельніцтва.

 

Гідралагічны заказнік Карыцінскі Мох, Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://planetabelarus.byГідралагічны заказнік Карыцінскі Мох, Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.byГідралагічны заказнік Карыцінскі Мох, Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.byГідралагічны заказнік Карыцінскі Мох, Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.byГідралагічны заказнік Карыцінскі Мох, Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.byГідралагічны заказнік Карыцінскі Мох, Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.by
 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каждый кулик хвалит... / подгот. С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 31 студз. – С. 5.

2. Корытенский Мох // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 178–181.

3. Корытенский Мох // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 519–520.

4. Республиканский гидрологический заказник «Корытенский Мох» // Я отдыхаю в Беларуси : экотуризм / сост. Е. Л. Волох. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации, 2008. – С. 106–107.

5. Юшков, С. Хранят родную природу / С. Юшков // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 20 чэрв. – С. 2.