Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сурміно, заказнік біялагічны. Гарадоцкі раён

Біялагічны заказнік «Сурміно» заснаваны ў 2007 г. у мэтах захавання ў натуральным стане каштоўных леса-азёрных экасістэм з комплексам рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Асноўным землекарыстальнікам з'яўляецца Езярышчанскае лясніцтва Гарадоцкага лясгаса (сюды ўключаны возера Іса, Белае, Чорнае, багатыя адкладамі сапрапеляў). Агульная плошча складае 2245 га. 67 % агульнай плошчы занята лесам. На тэрыторыі заказніка выдзелена 14 катэгорый асабліва каштоўных лясных участкаў. 73 га складаюць сосны ўзросту ад 65 да 160 гадоў, асобныя дрэвы дасягаюць 200 гадоў.

У флоры заказніка налічваецца 516 відаў сасудзістых раслін. З іх 11 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Шмат гаспадарча-каштоўных відаў: шыпшыннік майскі, жывакост лекавы, талакнянка звычайная, дуброўка прамастаячая і іншыя. Лясныя масівы і балоты заказніка адрозніваюцца высокай ураджайнасцю і разнастайнасцю ягаднікаў: буякоў, чарніц, брусніц і інш.

Жывёльны свет захаваў унікальны комплекс тайговых відаў: рысь, барсук, мядзведзь, глушэц, арэхаўка, трохпальцы дзяцел і іншыя. Тут зарэгістравана 15 відаў рыб, 5 відаў рэптылій, 119 відаў птушак, а таксама 29 відаў млекакормячых. У складзе арнітафаўны заказніка адзначана 16 відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусі: арлан-белахвост, змеяед, скапа, пустальга, пугач, шэры журавель і інш. З рэдкіх вадаплаўных птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трэба адзначыць гнездаванне вялікага крахаля.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бынькоў, А. Сурміно / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2015. – 14 июля. – С. 6.

2. Заповедные места // Гарадоцкі веснік. – 2008. – 13 снеж. – С. 5.

3. Структура и продукционные особенности макрофитной растительности озера Черное [Городокского района] / С. Э. Латышев [и др.] // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 6. – С. 22–28.