Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры, заказнік біялагічны. Дубровенскі раён

Катэгорыя мясцовага значэння
Тып біялагічны
Раён Дубровенскі
Год утварэння / пераўтварэння 2008


Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Азёры» заснаваны на землях Асінторфскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас» у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці з мэтай захавання ў натуральным стане ўнікальных лесабалотных экалагічных сістэм, месцаў росту журавіны балотнай, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Азёры» размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

Выгляд і статус ахоўнай тэрыторыі: заказнік мясцовага значэння. Журавіннік. Агульная плошча біялагічнага заказніка мясцовага значэння «Азёры» складае 63 га.

На тэрыторыі заказніка забараняецца:

– правядзенне меліярацыйных работ, а таксама работ, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту і гідралагічнага рэжыму;

– здабыча торфу;

– скідванне неачышчаных сцёкавых вод у навакольнае асяроддзе;

– выпальванне сухой расліннасці і яе рэшткаў на корані, спальванне рэшткаў драўніны;

– пашкоджанне і знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці, парушэнне натуральнага глебавага покрыва, за выключэннем выканання лесагаспадарчых работ, а таксама работ па ахове і абароне ляснога фонду;

– нарыхтоўка дзікарослых раслін і (або) іх частак, за выключэннем збору ягад журавіны балотнай у адпаведнасці з заканадаўствам, збор і нарыхтоўка рэдкіх і знікаючых раслін;

– касьба;

– правядзенне суцэльных высечак лесу;

– прымяненне ядахімікатаў для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін;

– стаянка механічных транспартных сродкаў, развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне асобных палатак або палатачных гарадкоў, іншых месцаў адпачынку па-за ўстаноўленымі месцамі;

– размяшчэнне адходаў у несанкцыянаваных месцах;

– размяшчэнне жылой забудовы, памяшканняў для часовага пражывання (садовых домікаў, дач).

Сучасны стан: у натуральным стане. У паўднёвай частцы – старая высечка.

Гідрасетка: адсутнічае, за выключэннем гідрарэсурсаў тарфяной залежы.

Наяўнасць ягаднікаў: на пераходным і верхавым балоце – журавіны 15–50 %, чарніцы – 5–50 %, брусніцы – 15–40 %. Па мінералцы – чарніцы – 5–60 %.

Прамысловыя жывёлы: лось, кабан, ліса, цецярук, глушэц, куніца.

Праходнасць: па цяжкасці – сярэднепраходнае, глейкае.

У Чырвоную кнігу РБ занесены:

– расліны – вахта трохлістая;

– птушкі – сустракаюцца ў пералёце, а таксама ў гнездавы перыяд – шэры саракапут – 1 пара, чорны бусел – 1 пара, трохпальцы дзяцел – 1 пара, шэры журавель – 1 пара.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Азёры» // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 32–33.

2. Дубровенский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 18.