Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пунішча, заказнік, Дубровенскі раён

Гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Пунішча» аб'яўлены на землях Кляноўскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас» у Дубровенскім раёне з мэтай захавання ў натуральным стане каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм і ўнікальных прыродна-ландшафтных комплексаў з удзелам дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Гідралагічны заказнік размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Дубровенскага раёна. Агульная плошча заказніка складае 63 га.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка забараняецца:

– правядзенне меліярацыйных работ, а таксама работ, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту і гідралагічнага рэжыму, скідванне неачышчаных сцёкавых вод у навакольнае асяроддзе;

– выпальванне сухой расліннасці і яе рэшткаў на корані, спальванне рэшткаў драўніны;

–пашкоджанне і знішчэнне драўляна-хмызняковай расліннасці, парушэнне натуральнага глебавага покрыва, за выключэннем выканання лесагаспадарчых работ, а таксама работ па ахове і абароне ляснога фонду;

– здабыча торфу, касьба і правядзенне суцэльных высечак лесу;

– збор і нарыхтоўка рэдкіх і знікаючых раслін;

– прымяненне ядахімікатаў для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін;

– стаянка механічных транспартных сродкаў, развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне асобных палатак або палатачных гарадкоў, іншых месцаў адпачынку па-за ўстаноўленымі месцамі;

– размяшчэнне жылых забудоў, памяшканняў для часовага пражывання (садовых домікаў, дач).

Заказнік амаль цалкам пакрыты лесам. У незабалочаных масівах пераважаюць бяроза і хвоя, па балоце – елка, бяроза, асіна, ляшчына. На верхавіне пануе багун (20 %). На пераходным і верхавым балоце сустракаюцца журавіны (5–20 %) і чарніцы (10–50 %).

Прамысловыя жывёлы: лось, кабан, ліса, янот, цецярук. Гідрасетка адсутнічае. Праходнасць – балота глейкае.

У Чырвоную кнігу РБ занесены:

– чорны бусел – 1 пара, малы падворлік – 3 пары, змеяед – 1 пара, трохпальцы дзяцел – 2 пары, барадатая няясыць – 1 пара, даўгахвостая няясыць – 2 пары, сокал-каршачок – 2 пары, махнаногі сыч – 3 пары, вераб'іны сыч – 1 пара.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Пунішча» // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 40.

2. Дубровенский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 18.