Варануха, заказнік водна-балотны. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:48
- Адноўлена 16.01.2023 11:12
Катэгорыя | мясцовага значэння |
Тып | водна-балотны |
Раён | Шумілінскі |
Год утварэння/переўтварэння | 2009 |
Нумар і дата пастановы аб утварэнні/пераўтварэнні | Рашэнне Шумілінскага райвыканкама ад 24 лютага 2009 г. № 123 |
У паўднёвай частцы Шумілінскага раёна, на ўсход ад в. Заручэўе і на захад ад в. Алыпанікі, размяшчаецца водна-балотны заказнік мясцовага значэння – тарфяное радовішча «Варануха». Плошча заказніка 806 га, мэтавае прызначэнне – захаваць балотна-азёрна-лясныя ландшафты. Заказнік амаль цалкам пакрыты лесам (у асноўным сасна і бяроза). На нізінных балотах расце бяроза, вольха чорная, елка, на мінеральных балотах – бяроза, сасна, асіна, вольха шэрая. У цэнтральнай частцы заказніка да 30 % усёй плошчы занята журавіннікам, у заходняй і ўсходняй частках да 15–20 % – бруснічнікам. Сустракаюцца лось, дзік, ліса, янот, цецярук. Чырвоная кніга заказніка багатая на птушак: скапа, арол-вужаед, белая курапатка, шэры журавель, балотная сава, чорны бусел, трохпальцы дзяцел, шэры саракуш і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Прыродаахоўныя тэрыторыі раёна // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 33–35.
2. Шумілінскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 390–391.