Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Батанічны заказнік «Лынтупскі». Пастаўскі раён

Утвораны паводле рашэння Пастаўскага райвыканкама 14 верасня 1994 года. Плошча 1122 га.

Заказнік размешчаны на ўсход ад вёсак Рынкяны і Янанішкі і на захад ад в. Вейсішкі. На поўначы мяжа праходзіць па дзяржаўнай граніцы з Літвой.

Лясны масіў прадстаўлены шыракаліста-хваёвымі лясамі з лесаўтвараючым пародным складам сасны, яліны, дуба, ясеня, вяза, клёна, бярозы, асіны, алешыны. Асноўныя насаджэнні вяза гладкага і шурпатага размешчаны ў пойме ракі. Глебавае покрыва прадстаўлена сніткай, кісліцай, чарніцамі, папараццю, імхамі, крапівай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ахова лясоў //Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 110–112.

2. Заказнікі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 27–28.

3. Магільніцкі, У.  Заказнікі Пастаўшчыны / У. Магільніцкі // Пастаўскі край. – 1997. – 24 мая. – С. 2 ; 7 чэрв. – С. 2 ; 18 чэрв. – С. 2.

4. Поставский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = SpeciallyprotectednaturalterritoriesoftheVitebskregion: [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 22.