Водна-аздараўленчы цэнтр, г. Докшыцы, ДВАУ. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 29.07.2019 10:03
- Адноўлена 29.07.2019 10:12
Афіцыйная назва | ДВАУ «Водна-аздараўленчы цэнтр, г. Докшыцы» |
Тып | дзяржаўная вучэбна-аздараўленчая ўстанова |
Адрас | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы |
Водна-аздараўленчы цэнтр складаецца з басейна на чатыры дарожкі, саўны, трэнажорнай залы і кафэ. У непасрэднай блізкасці ад комплексу знаходзіцца школа, якая злучаная з ім пераходам.
Будаўніцтва цэнтра пачалося ў 2012 годзе. У снежні 2013 года ён гасцінна расчыніў свае дзверы.
Басейн аснашчаны сучасным тэхналагічным комплексам ачыскі і падагрэву вады. У ім функцыянуюць дзве ўстаноўкі для верхняга і падводнага масажу. Для працэдуры ачысткі і абеззаражвання вады выкарыстоўваецца неарганічнае злучэнне гідрахларыд натрыю і ўльтрафіялетавая ўстаноўка.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Школьная, 5/1
ЛІТАРАТУРА
1. Вераснёва, В. Будуецца водна-аздараўленчы цэнтр / В. Вераснёва // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 22 жн. – С. 3.
2. Гутар, Д. Басейн. Мифы и рэальнасць / Д. Гутор ; запісала Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 3 кастр. – С. 4.
3. Малевіч, Я. Энергіяй зарадзіць вада / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 10 кастр. – С. 7.