Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, ДУ. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

 

Афіцыйная назва ДУ «Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр»
Тып дзяржаўная ўстанова
Адрас Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае


Дзяржаўная ўстанова «Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр» быў створаны ў 1999 годзе. Пры ім функцыянуюць наступныя групы: аздараўленчай гімнастыкі, цяжкай атлетыкі, група заняткаў спачанам (спорт чанбара), аздараўленчая група для пажылых людзей (клуб «Эдэльвейс»). Пры цэнтры дзейнічае група агульнафізічнай падрыхтоўкі для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.

У цэнтры працуе 7 інструктараў-метадыстаў па спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце: Вішнякова Аліна Баляславаўна, Горлаў Валерый Іванавіч, Белічэнка Сяргей Андрэевіч, Грынь Аляксандр Мікалаевіч, Грынь Ірына Васільеўна, Шынкевіч Арцём Юр'евіч, Шчановіч Вадзім Алегавіч, а таксама інструктары (турызм) Галай Ала Васільеўна і Гараніна Марына Аляксееўна; трэнер па спорце Богуш Вячаслаў Васільевіч.

На спартыўных аб'ектах цэнтра рэгулярна праводзяцца Дні здароўя, спартакіяды па зімовых і летніх мнагаборствах сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. Арганізуюцца спартакіяды і спартыўныя спаборніцтвы па месцы жыхарства сярод дзяцей і падлеткаў. Найбольш папулярныя з іх – «Скураны мяч», «Мяч над сеткай», «Каласок» і «Залаты колас», «Залатая шайба».

На базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра штогод арганізуюцца мерапрыемствы ў праграме круглагадовай спартакіяды сярод работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна і спартакіяда сярод жыхароў тэрыторый сельсаветаў па розных відах спорту.

Інструктарамі-метадыстамі цэнтра праводзіцца маніторынг працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый па пытаннях спартыўнага жыцця.

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры арганізавана работа аздараўленчых груп.

Наведванне заняткаў у ДУ «Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр» магчыма па разавай аплаце або па часовым (месячным) абанеменце.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Андрэеў, У. В. Ці патрэбен нам футбол? / У. В. Андрэеў ; гутарыла Т. Смоткіна // Вольнае Глыбокае. – 2012. – 5 ліп. – С. 5.

2. Бельская, Н. Адкрыты кубак Глыбоцкага раёна па спачане / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 22 сак. – С. 8.

3. Бельская, Н. Першынство вобласці па спачане прайшло ў Глыбокім / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 14 снеж. – С. 1, 4.

4. Зінкевіч, А. Папоўнілі скарбонку медалёў / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 29 крас. – С. 8.

5. Глубокский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 315.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ГУ «Глубокский районный физкультурно-оздоровительный центр»