Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Старт, клуб фізкультурна-спартыўны. Расонскі раён, г. п. Расоны

Сучасная назва ФСК «Старт»
Тып фізкультурна-спартыўны клуб
Дата заснавання 2010
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны

 

У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах значную ролю ў жыцці раёна набывае масавая фізічная культура, спорт і турызм.

Для арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай працы ў Расонскім раёне існуе спартыўная база: фізкультурна-спартыўны комплекс «Старт», спартыўныя залы – 8, футбольныя палі – 6, прыстасаваныя памяшканні – 5, тэнісны корт.

Фізкультурна-спартыўны клуб «Старт» быў адкрыты ў г. п. Расоны ў 2010 годзе.

На базе клуба працуюць спартыўныя аб'екты: басейн (4 дарожкі); спартыўная зала для гульнявых відаў спорту; трэнажорныя залы; фітнес-зала; дадатковыя памяшканні для спаборніцтваў па шахматах, шашках, гульняў ў аэрахакей, настольны тэніс і футбол, більярд; стадыён з сучасным пакрыццём для лёгкаатлетычных спаборніцтваў; футбольнае поле з натуральным пакрыццём і добраўпарадкаванымі трыбунамі; масажны кабінет, саўна.

У 2013 годзе праведзены рэканструкцыя бегавой дарожкі стадыёна ў г. п. Расоны, капітальны рамонт спартыўнай залы Краснапольскай сярэдняй школы. У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Бэла Дзвіна» добраўпарадкаваны пляжы – устаноўлены дзіцячая гульнявая і спартыўная пляцоўкі.

У канцы 2013 года ўстаноўлена вітрына для рэалізацыі спартыўных тавараў для плавання. У 2014 годзе заключаны дагавор на пастаўку ахаладжальных напояў, набыты сталы для гульняў у настольны футбол, аэрахакей, 2 новыя дзіцячыя электрамабілі.

ФСК аказвае платныя паслугі насельніцтву.

На базе клуба працуюць спартыўныя аб'екты:

– басейн (4 дарожкі даўжынёй 25 м);

– спартыўная зала для гульнявых відаў спорту (14,5х26,7 м);

– камфартабельныя раздзявальні (зручныя шафы, душавыя);

– трэнажорныя залы: кардыё і сілавая лініі (2 мужчынскія залы па 52 м2, жаночая зала 20 м2);

– фітнес-зала (86 м2);

– дадатковыя памяшканні для спаборніцтваў па шахматах, шашках, гульняў у аэрахакей, настольны тэніс і футбол, більярд;

– стадыён з сучасным пакрыццём для лёгкаатлетычных спаборніцтваў;

– футбольнае поле з натуральным пакрыццём і добраўпарадкаванымі трыбунамі;

– масажны кабінет, саўна.

Тэрыторыя спартыўнага клуба «Старт» агароджана і ахоўваецца, маецца паркоўка. Побач з клубам размешчана гасцініца «Расоны». Агульная колькасць месцаў – 49. Харчаванне ажыццяўляецца ў рэстаране «Расінка» па ўмераных цэнах.

На ўваходзе ў спартыўную ўстанову знаходзіцца велізарная шахматная дошка з вялікімі фігурамі для прыцягнення ўвагі дзяцей да гэтай гульні, якая была зроблена са старога тэніснага стала. Секцыю па шашках і шахматах наведваюць 23 школьнікі. Кіраўнік гуртка – Генадзь Паўлавіч Завацкі – мае першы разрад па шахматах (кандыдат у майстры спорту па шашках).

На базе фізкультурнага клуба знаходзіцца СВСУ «Дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Расонскага раёна». 186 хлопчыкаў і дзяўчынак займаюцца па двух напрамках: лёгкая атлетыка і скачкі на акрабатычнай дарожцы.

На другім паверсе спартыўнага цэнтра размешчаны сучасныя трэнажорныя залы. Два з іх прызначаны для сілавых нагрузак, а трэці – для кардыялагічных нагрузак і рэабілітацыі.

Адміністрацыя спартыўнага клуба дазваляе настаўнікам мясцовых школ праводзіць заняткі па фізкультуры.

Найбольшым попытам заняткі карыстаюцца зімой, калі людзі менш часу праводзяць на адкрытым паветры і маюць патрэбу ў фізічных нагрузках.

Вялікая зала для гульнявых відаў спорту – важная частка спартыўнай установы, якая абсталявана неабходным інвентаром. Адзін раз на тыдзень клуб наведваюць работнікі мясцовых прадпрыемстваў і школьнікі, каб пагуляць у футбол і валейбол. Попытам карыстаюцца заняткі па фітнесе, каратэ, настольным тэнісе.

На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбываюцца круглагадовыя спартакіяды сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый Расонскага раёна. Наведвальнікам прапануецца ўзяць у арэнду інвентар.

У 2017 годзе даход спарткомплексу ад платных паслуг склаў 65 тысяч рублёў. Секцыі для дзяцей бясплатныя.

За 2017 год «Старт» зарэгістраваў больш за 35 тысяч наведванняў. У ліку пастаянных кліентаў жыхары Расонскага, Полацкага, Верхнядзвінскага раёнаў, Расіі.

Цэнтр наведваюць людзі без абмежаванняў ва ўзросце. Кожнаму прапануецца падбор гурткоў і секцый па інтарэсах.

Стадыён з рэканструяванай па сучасных спартыўных стандартах бегавой дарожкай, хакейнай пляцоўкай, якая летам ператвараецца ў тэнісны корт, басейн на чатыры дарожкі, залы для лячэбнай фізкультуры і гульнявых відаў спорту. Абсталяваны 3 трэнажорныя залы: дзве для сілавых нагрузак і кардыёлінія, з дапамогай якой можна атрымаць добрую нагрузку на эліптычных, вяслярных трэнажорах і бегавых дарожках.

Пасля актыўных заняткаў можна наведаць саўну, атрымаць некалькі сеансаў аздараўленчага і лячэбнага масажу. У зале з трыма більярднымі сталамі ўсе жадаючыя асвойваюць тэхніку гульні. Шматлікія душавыя і раздзявальні робяць камфортным знаходжанне наведвальнікаў у клубе.

Комплексны падыход падчас трэніровак ўжываецца ў групе здароўя для пенсіянераў, якія займаюцца атлетычнай гімнастыкай у трэнажорных залах, плаваюць у басейне, асвойваюць фітнес-элементы.

Для пажылых людзей прадугледжана зніжка 50 % на наведванне з 10 да 14 гадзін. Летам папулярныя паслугі пракату: турыстычны інвентар, ролікі, ровары, дзіцячыя электрамабілі.

Клуб арганізоўвае трэніровачныя зборы для спартсменаў Беларусі і краін блізкага замежжа, ажыццяўляе экспарт паслуг.

Спецыялісты: Цімафеева Дар'я Анатольеўна (інструктар па турызме), Стома Алена Генадзьеўна (настольны тэніс – дзеці), Спірыдзенка Галіна Васільеўна (аквааэробіка – дарослыя), Ціхінькая Гундзега Янаўна, Антаневіч Сяргей Мікалаевіч (плаванне – дзеці), Бурнасенка Анжэла Мікалаеўна (фітнес – дарослыя), Трапезнікаў Юрый Мікалаевіч (каратэ – дзеці).

Дырэктар – Малышава Дзіна Анатольеўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. п. Расоны, вуліца Камсамольская, д. 13.

 

Расонскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Старт». Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://rossport.orgБасейн у Расонскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе «Старт». Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://rossport.org/Трэнажорная зала ў Расонскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе «Старт». Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://rossport.org/Спартыўная зала ў Расонскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе «Старт». Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://rossport.org/Фітнес-зала ў Расонскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе «Старт». Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://rossport.org/Раздзявальня ў Расонскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе «Старт». Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://rossport.org

ЛІТАРАТУРА

1. Гореликова, И. Каратисты завоевали награды / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 11 сак. – С. 9.

2. Лопатина, Т. Кирилл Ардус – чемпион республики по Киокушинкай / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 29 крас. – С. 1, 6.

3. Максименко, Н. Награда за силу духа, волю и упорство в борьбе / Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2015. – 4 крас. – С. 1.

4. Малышева, Д. Спорт приносит здоровье и позитив! / Д. Малышева ; беседовала И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 11 сак. – С. 9.

5. Малышева, Д. А. За здоровьем – в ФСК «Старт» / Д. А. Малышева ; беседовала А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 19 мая. – С. 9.

6. Стоммо, Е. Г. Большая польза настольного тениса / Е. Г. Стоммо ; беседовала И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 3 лістап. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама

arrow Физкультурно-оздоровительный клуб «Старт» в Россонах притягивает как магнит

arrow В физкультурно-спортивном комплексе в Россонах занимаются российские чемпионы

arrow Афіцыйная старонка ФСК «Старт» ў ВК