Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, ДУ. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

 

Афіцыйная назва ДУ «Шумілінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»
Тып дзяржаўная ўстанова
Дата заснаванння 1966
Адрас Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Сайт https://dush-shumilino.schools.by


Восенню 1966 года ў былым будынку клуба прадпрыемства «Дабееўскі мох» была адкрыта Шумілінская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Першым дырэктарам стаў Генадзь Лазаравіч Сафонаў, які адпрацаваў тут больш за дваццаць гадоў. У школе былі адкрыты два аддзяленні: лёгкая атлетыка і валейбол.

У 1975 годзе Шумілінская ДЮСШ адкрыла аддзяленне па валейболе ў г. п. Обаль.

З канца 70-х гг. шумілінскія валейбалісты выйшлі на лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, пачалі гучна заяўляць пра сябе на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Аддзяленне па валейболе падрыхтавала двух майстроў спорту – Мікалая Бароўку і Юрыя Краўцова, кандыдатаў у майстры спорту – Аляксандра Красікава, Алега Цвяткова, Аляксея Лебядзеўскага, Ігара Аўсянкіна і Валерыя Філіпава.

У 1980 годзе школа пераехала ў сучасны будынак.

У 80-я гг. у г. п. Обаль адкрылася аддзяленне па грэка-рымскай барацьбе. Трэнерам быў Пётр Ганушчанка, які падрыхтаваў дзесяць майстроў спорту. Сярод іх: Уладзіслаў Селяціцкі, Аляксей Дзмітрыеў, Уладзімір Барсукоў, Аляксей Скамарохаў, Сяргей Канін і іншыя. Выхаванцы Пятра Ганушчанкі заваявалі каля 400 тытулаў чэмпіянатаў вобласці, звыш 20 разоў станавіліся чэмпіёнамі рэспублікі.

У 1990–2000 гг. кіраўніком школы быў Эрык Марцінайціс. Пастаянна на базе шумілінскай валейбольнай каманды фарміраваліся зборныя вобласці, якія рыхтаваў да рэспубліканскіх стартаў Анатоль Яўгенавіч Завадскі. Яго не стала ў 2013 годзе, а ў 2014 годзе быў праведзены першы турнір па валейболе, прысвечаны памяці трэнера.

Леанід Цырулік узначальваў ДЮСШ з 2000 па 2015 гг. Працавалі яшчэ два аддзяленні – біятлон і футбол.

У 2015 годзе школу ўзначаліў Алег Асташонак. На сённяшні дзень у ДЮСШ працуюць тры аддзяленні – лёгкая атлетыка (г. п. Шуміліна), грэка-рымская барацьба (г. п. Обаль, аг. Башні) і валейбол (у г. п. Шуміліна (на базе ДЮСШ і Шумілінскай СШ № 2) і ў г. п. Обаль).

Штогод школа праводзіць адкрытыя турніры па валейболе (дзіцячыя і дарослыя) памяці Анатоля Завадскага і грэка-рымскай барацьбе памяці маладзёжнай падпольнай арганізацыі «Юныя мсціўцы».

У 2016 годзе школа ўпершыню прыняла першынство Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў, туры рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі.

У 2017 годзе Шумілінская СДЮШАР была занесена на раённую Дошку Гонару за высокія дасягненні ў рабоце.

23 снежня 2018 года на будынку Шумілінскай СДЮШАР была адкрыта памятная дошка, прысвечаная трэнеру-выкладчыку Анатолю Яўгенавічу Завадскаму.

Шумілінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву стала асноўным спартыўным цэнтрам у г. п. Шуміліна. Тут займаюцца не толькі дзеці, але і дарослыя. Працуюць групы па гульнёвых відах спорту, агульнафізічнай падрыхтоўцы.

Летам пры спартыўнай школе дзейнічае аздараўленчы лагер «Старт». Асноўны накірунак – валейбол і актыўны адпачынак. Штодзённа арганізоўваюцца трэніроўкі па валейболе, экскурсіі, пазнавальныя квесты, паходы.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Луначарскага, 17.

Будынак Шумілінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Фота з сайта https://dush-shumilino.schools.byБудынак Шумілінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Фота з сайта https://dush-shumilino.schools.byСтэнд «Спартыўнае жыццё» ў Шумілінскай СДЮШАР. Фота з сайта https://dush-shumilino.schools.byКалідор Шумілінскай СДЮШАР. Фота з сайта https://dush-shumilino.schools.byСпартыўная зала Шумілінскай СДЮШАР. Фота з сайта https://dush-shumilino.schools.byСпартыўная зала Шумілінскай СДЮШАР. Фота з сайта https://dush-shumilino.schools.byПамятная дошка на будынку Шумілінскай СДЮШАР, прысвечаная трэнеру-выкладчыку Анатолю Яўгенавічу Завадскаму. Фота з сайта http://www.shumilino.by

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцава, Л. Ад трэніровак – да перамогі / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 12 студз. – С. 3.

2. Мікалаеў, М. Шумілінскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе – 35 год / М. Мікалаеў // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 30 кастр. – С. 1.

3. Сакалоў, А. Памяці трэнера / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 28 снеж. – С. 5.

4. Шлях у 50 год: дасягненні, перамогі // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 29 лістап. – С. 5.

5. Шэдзько, А. «Лепшы адпачынак у "Старце"» / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 22 чэрв. – С. 7.

6. Шэдзько, А. За кожнай перамогай – карпатлівая штодзённая работа / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 9 снеж. – С. 7.

7. Шэдзько, А. Перамогі не бываюць выпадковымі / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 19 мая. – С. 1, 3.

8. Шэдзько, А. Тут выхоўваюць чэмпіёнаў / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 12 верас. – С. 5.