Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа СУ «Хакейны клуб “Віцебск”», ДУ. г. Віцебск

 

Афіцыйная назва ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» СУ «Хакейны клуб "Віцебск"»
Былая назва Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па зімовых відах спорту
Тып дзяржаўная ўстанова 
Дата заснаванння 2000
Адрас г. Віцебск


1 верасня 2000 года была адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па зімовых відах спорту з аддзяленнямі: хакей з шайбай і фігурнае катанне. Дырэктар школы – Смірноў Аляксандр Савельевіч. Трэнерскі штаб складаўся з 8 трэнераў-выкладчыкаў, з іх 4 – у аддзяленні па хакеі з шайбай (Віталь Шакаў, Сяргей Петухоў, Сяргей Конанаў, Вячаслаў Крывашэеў) і 4 – у аддзяленні па фігурным катанні (Алена Малышава, Валянціна Завядзеева, Таццяна Іванова, Ірына Перахрэст).

З 2005 года ДЮСШ з'яўляецца філіялам спартыўнай установы «Хакейны клуб "Віцебск"».

У 2012 годзе аддзяленне па фігурным катанні было перададзена ў Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту. Дырэктарам ДЮСШ ХК «Віцебск» быў Траецкі Аляксандр Юр'евіч.

Выхаванцы спартыўнай школы Уладзіслаў Яроменка, Дзмітрый Родзік і Іван Драздоў прымалі ўдзел і занялі 1 месца на чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай сярод юніёрскіх каманд (2016; дывізіён I. Група А). Мікіта Ядроец у складзе каманды «Нафтавік» (Альмецьеўск, Расія) стаў чэмпіёнам Вышэйшай хакейнай лігі ў сезоне 2015–2016 гг.

Дырэктар ДЮСШ ХК «Віцебск» – Бязлюдаў Дзмітрый Альбертавіч.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Будаўнікоў, 23.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа СУ «Хакейны клуб “Віцебск”». Фота з сайта https://vitebsk.hockey.by
Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа СУ «Хакейны клуб “Віцебск”». Фота з сайта https://vk.com4.jpg

ЛІТАРАТУРА

1. Голесник, С. Мальчишки идут в хоккей / С. Голесник // Сельская газета. – 2019. – 3 окт. – С. 14.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Информация о школе на сайте «Хокейный клуб "Витебск"»