Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1, ДУ. г. Віцебск

 

Афіцыйная назва ДУ «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1»
Тып дзяржаўная ўстанова 
Дата заснаванння 2013
Адрас г. Віцебск
Афіцыйны сайт http://sportshkola1.by


Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1 заснавана 1 лістапада 2013 года шляхам далучэння да яе Віцебскай дзяржаўнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 2 і дзіцяча-юнацкай школы па спартыўнай гімнастыцы г. Віцебска.

1 мая 1946 года ў Віцебску на базе сярэдняй школы № 10 была адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа з аддзяленнямі спартыўнай, мастацкай гімнастыкі і акрабатыкі. Першым дырэктарам быў Д. В. Аўсееў.

У пачатку 1950-х гадоў школа працавала ў цесным супрацоўніцтве з таварыствам «Дынама» і Віцебскім тэхнікумам фізкультуры. Пасля закрыцця тэхнікума фізкультуры ў 1958 годзе школе перадалі невялікую спартыўную залу па вуліцы Суворава, 5.

У 1972 годзе аддзяленні акрабатыкі і батута ДЮСШ перайшлі ў абласную спартыўную школу, а потым рэарганізаваліся ў спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу № 2. У студзеня 1975 года школа атрымала статус школы алімпійскага рэзерву.

На базе школы працуюць 5 аддзяленняў: спартыўная акрабатыка, скачкі на батуце і акрабатычнай дарожцы, спартыўная і мастацкая гімнастыкі.

Віцебская СДЮШАР № 1 прызнана пераможцай спаборніцтваў сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту па выніках за 2019 год.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Касманаўтаў, 2 (аддзяленне акрабатыкі); вуліца Чкалава, 47 А (аддзяленне скачкоў на батуце і акрабатычнай дарожцы); вуліца Гогаля, 20 (аддзяленне спартыўнай гімнастыкі для дзяўчынак); праспект Фрунзе, 94 (аддзяленне спартыўнай гімнастыкі для хлопчыкаў).

Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1 (аддзяленне спартыўнай гімнастыкі для дзяўчынак). Фота з сайта https://yandex.by/mapsВіцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1 (аддзяленне скачкоў на батуце і акрабатычнай дарожцы). Фота з сайта https://yandex.by/mapsВіцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1 (аддзяленне акрабатыкі). Фота з сайта https://yandex.by/maps6.jpg

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. В ожидании новых чемпионов / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 17 мая. – С. 1, 13.

2. Гузов, Н. М. Віцебская школа гімнастыкі / Н. М. Гузов // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 475–478.

3. Дроздова, Н. Виртуозы «воздушных» па / подгот.: Н. Дроздова [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 10 окт. – С. VI.

4. Дынкин, С. Школе чемпионов [Витебской СДЮШОР № 2] – 25 / С. Дынкин // Витебский курьер. – 2001. – 30 нояб. – С. 8.

5. Карпас, Е. Полеты за медалями / Е. Карпас // Витебские вести. – 2020. – 9 янв. – С. 19.

6. С надеждой на олимпийский статус / подгот. Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 7 сент. – С. 12.