Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веласіпедным спорце «Вікторыя», ДУ. г. Віцебск

 

Афіцыйная назва ДУ «Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веласіпедным спорце "Вікторыя"»
Тып дзяржаўная ўстанова 
Дата заснаванння 1985
Адрас г. Віцебск


Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веласіпедным спорце «Вікторыя» заснавана ў 1985 годзе.

У СДЮШАР дзеці трэніруюцца з 10 да 17 гадоў. Спачатку яны трапляюць у пачатковую групу падрыхтоўкі, потым – у вучэбна-трэніровачную, затым – у групу найвышэйшага спартыўнага майстэрства. Каб перайсці на наступны этап, выхаванцам неабходна выканаць пэўныя нарматывы па агульнафізічнай і спецыяльнай фізічнай падрыхтоўцы.

У школе рыхтуюць па трох відах спорту: шашэйны, трэкавы веласпорт і язда на горным веласіпедзе.

Трэніроўкі займаюць 1,5–2,5 гадзіны і праходзяць тры разы на тыдзень. Даўжыня дыстанцыі залежыць ад узроўню падрыхтоўкі. Пачаткоўцы ездзяць да 30 км, вопытныя пераадольваюць ад 30 да 70 км.

У СДЮШАР падрыхтавана 3 майстры спорту міжнароднага класа, 14 майстроў спорту, заслужаны майстар спорту. Сярод выхаванцаў: З. У. Стагурская, прызёр чэмпіянату свету сярод моладзі Д. М. Аўласенка.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Кастрычніцкая, 11 к. 1.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Витебская областная СДЮШОР профсоюзов по легкой атлетике «Буревесник-73» // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. – Минск, 2011. – Т. 1 : А–М. – С. 330–331.

2. Хрышчановіч, Н. Круці педалі / Н. Хрышчановіч // Настаўніцкая газета. – 2020. – 11 жн. – С. 14.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Учреждение «Витебская областная СДЮШОР профсоюзов по велоспорту "Виктория"»