Сябры і К, аграсядзіба. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 10:03
- Адноўлена 11.10.2018 15:12
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Сябры і К» |
Адрас | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Ларынаўка |
Казачны куток ахоплівае тэрыторыю ў 10 гектараў, частку якіх займае возера. Сёння тут размешчаны чатыры добраўпарадкаваныя гасцінічныя домікі, якія могуць прыняць адразу 40 чалавек, банкетная зала з танцавальнай пляцоўкай.
Асаблівую каштоўнасць маюць альтанкі розных відаў: круглае, крытае сухім трыснягом бунгала, «кухонная» альтанка, дзе можна зварыць вуху і папесціць сябе шашлыком, альтанка каля вады для рыбалкі. Усю тэрыторыю акружаюць дрэвы.
За апошнія гады паслугамі сядзібы скарысталіся сотні аршанцаў і не толькі. Мястэчка таксама спадабалася расіянам, гасцям з Прыбалтыкі і Амерыкі.
У 2010 г. аграсядзіба «Сябры і К» атрымала галоўны прыз у намінацыі «Стыль і гармонія» у конкурсе «Лепшая аграсядзіба 2010».
ЛІТАРАТУРА
1. Маршаловіч, Л. Вас чакаюць «Сябры» / Л. Маршаловіч // Аршанская газета. – 2014. – 18 лют. – С. 4.
2. Маршалович, Л. Могут же люди! / Л. Маршалович // Белорусская нива. – 2008. – 28 июня. – С. 12.
3. Маршалович, Л. На отдых к «Сябрам» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 19 лістап. – С. 4.
4. Усова, М. Сказка своими руками... / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2010. – 25 сент. – С. 8.
5. Маршалович, Л. Новая точка на карте Оршанщины / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2008. – 14 лют. – С. 13.
6. Шутова, О. Что за терем-теремок? / О. Шутова // Народнае слова. – 2008. – 10 чэрв. – С. 4.