Орша, турысцка-аздараўленчы комплекс. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 10:03
- Адноўлена 11.10.2018 11:58
Афіцыйная назва | Турысцка-аздараўленчае даччынае унітарнае прадпрыемства «Орша» |
Адрас | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://www.turbaza.by/ |
Комплекс размешчаны на мяжы з Расійскай Федэрацыяй у 70 км. ад Смаленска і на скрыжаванні двух Федэральных трас Брэст – Масква і С. Пецярбург – Адэса, акружаны маляўнічай лесапаркавай зонай на беразе ракі Аршыца ў маляўнічай лесапаркавай зоне на ўскраіне горада Орша.
Найстарэйшая здраўніца ў Беларусі. Заснаваны як дом адпачынку ў 1924 г. на тэрыторыі былой сядзібы памешчыка Браўды.
Комплекс гатовы прымаць гасцей кругласутачна і цэлы год. Адначасова турысцка-аздараўленчы комплекс гатовы прыняць 300 чалавек з размяшчэннем у зручных 1 і 2-х мясцовых, шматмясцовых, а таксама люкс-нумарах.
У інфраструктуру комплексу ўваходзяць: касметычны кабінет, СПА-салон, масажны кабінет, цырульня, спартыўныя пляцоўкі, трэнажорная зала, кафэ «Фальварак», летняе кафэ з начной танцавальна-забаўляльнай праграмай, уладкаваныя пляцоўкі для падрыхтоўкі барбекю і шашлыка, начны клуб « Баба Яга », руская лазня на дровах з басейнам. Працуе пункт пракату.
Для дапытлівых гасцей прапануюцца розныя экскурсіі «Падарожжа да магілёўскіх зубраў», «Віцебск вачамі мастакоў», «Орша праваслаўная» і г. д.
У сакавіку 2016 г. адкрыты вяровачны гарадок «Форт Баярд», які злучыў у сабе тры ўзроўні рознай складанасці.
Турысты змогуць атрымаць асалоду ад беларускай гасціннасці, выбраўшы прыдатную праграму знаходжання на любую колькасць дзён.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца 1 мая, д. 72.
ЛІТАРАТУРА
1. Войтеховская, С. Чтобы город гордился и помнили все... / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2004. – 20 мая. – С. 2.
2. Никитина, О. Можно попариться в русской бане / О. Никитина // Народнае слова. – 2003. – 9 снеж. – С. 4.
3. Оршица, Ю. Дому отдыха – 80 / Ю. Оршица // Витебский курьер. – 2004. – 8 июня. – С. 3.
4. Туристско-оздоровительное дочернее унитарное предприятие «Орша» // Оздоровительный туризм Витебщины : [буклет] / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 17.
5. Туристско-оздоровительное частное дочернее унитарное предприятие «Орша» // Оздоровительный туризм Витебщины. – Витебск : Национальное агентство по туризму, 2008. – С. 14–15.
6. Шкрабо, Е. Отдых по-оршански: близко, недорого, комфортно / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 18 июня. – С. 3.