Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Плаўна, гасцінічны комплекс. Лепельскі раён

Гасцінічны комплекс «Плаўна» – гістарычна памятнае месца, звязанае з імем П. М. Машэрава. Ціхае і адасобленае, яно знаходзіцца ў сасновым бары на беразе маляўнічага возера Плаўна – водападзелу Чорнага і Балтыйскага мораў. Комплекс размешчаны ў 15 км ад адміністрацыйнага цэнтра запаведніка на мяжы з эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркай «Барсукі». Уся тэрыторыя комплексу ізаляваная і надзейна ахоўваецца. Трохпавярховы гатэль з прасторным холам і 10-ю ўтульнымі нумарамі нагадвае казачны замак.

На тэрыторыі гасцініцы знаходзяцца ўладкаваныя альтанкі для адпачынку, мангалы, ахаваная стаянка. Недалёка абсталяваная спартыўная пляцоўка, на якой можна праводзіць вольны час, гуляючы ў настольны тэніс, баскетбол, валейбол і футбол. У аматараў гульні ў більярд ёсць магчымасць згуляць партыю ў рускі більярд. Тут таксама можна ўзяць напракат лодкі, катамараны, ровары, бадмінтон, мячы, скакалкі, спартыўныя абручы, у зімовы перыяд – санкі і лыжы. На тэрыторыі комплексу знаходзіцца верталётная пляцоўка.

Комплекс арганізуе актыўны адпачынак – рыбалку, паляванне. Праводзяцца экскурсіі па маршруце «Экалагічная сцяжынка».

 

Гасцінічны комплекс «Плаўна». Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта https://vetliva.ru/Гасцінічны комплекс «Плаўна». Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта https://vetliva.ru/Гасцінічны комплекс «Плаўна». Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта https://vetliva.ru/

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Плавно» // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 443.

2. «Плавно» // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 172–173.