Ладэ, пансіянат. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 28.05.2018 11:14
- Адноўлена 18.10.2018 15:15
Пансіянат «Ладэ» размешчаны на Ксяндзовым востраве Лепельскага возера. У гэты маляўнічы куток прыроды арганічна ўпісаліся 14 драўляных адна- і двухпавярховых домікаў, у якіх адначасова могуць пражываць 80 чалавек. Да паслуг пражываючых 1-, 2-, 4-месныя нумары, а таксама апартаменты класа люкс. Домікі аформлены ў вясковым стылі.
У інфраструктуры пансіяната рэстаран-бар, саўна з выхадам на пірс і натуральным «басейнам»-возерам, дэкаратыўнымі альтанкамі, спецыяльна абсталяваным для адпачынку месцам, парк арэляў. Ёсць настольны тэніс, більярд, лодкі, катамараны, пляцоўкі для спартыўных гульняў. Маецца канюшня, арганізуюцца прагулкі на конях.
Экскурсійная праграма прадугледжвае паездкі ў Бярэзінскі запаведнік, у Полацк, наведванне Лепельскага краязнаўчага музея, мемарыялаў «Вішанкі» і «Прарыў», прагулкі на цеплаходзе па Лепельскім возеры.
ЛІТАРАТУРА
1. «ЛОДЭ» // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 158.
2. ООО «Пансионат «ЛОДЭ» = Open Company «Boarding house» LODE» // Оздоровительный туризм Витебщины = Health tourism in Vitebsk region. – Витебск : Национальное агентство по туризму, 2008. – С. 23.
3. Лупач, З. На свяце ніхто не адчуваў сябе чужым / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 21 жн. – С. 5.
4. Телятко, Е. За здоровьем – на Лепельщину / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2013. – 17 студз. – С. 3.
5. Телятко, Е. Катание на маламутах / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2013. – 2 лют. – С. 8.
6. Телятко, Е. Покорен, восхищен, очарован... / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 27 окт. – С. 22.
7. Телятко, Е. С сыновней заботой / Е. Телятко // Витебские вести. – 2013. – 28 нояб. – С. 9.
8. Шушкевіч, У. Пансіянат «Ладэ» / У. Шушкевіч // Лепельскi край. – 2005. – 25 кастр. – С. 2.