Дрывяты, база адпачынку. Браслаўскі раён
- Подробности
- Створана 02.10.2018 10:31
- Адноўлена 16.10.2018 13:52
Афіцыйная назва | База адпачынку «Дрывяты» |
Адрас | Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў |
База адпачынку «Дрывяты» размешчана ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», на беразе возера Дрывяты, плошча якога складае 36,14 км², акружаная хваёвым лесам. Адлегласць ад базы да возера – 100 метраў. Была заснавана ў 1995 годзе. Адначасова на базе могуць размясціцца да 100 турыстаў у двух чатырохпавярховых карпусах.
На тэрыторыі базы адпачынку дзейнічае аздараўленчы комплекс з міні-басейнам, джакузі, трэнажорнай залай, рэстаранам, барам. На тэрыторыі знаходзяцца аўтастаянка, альтанкі, танцпляцоўкі. Плошча тэрыторыі 4 га. Да паслуг гасцей більярд, інвентар для спартыўных гульняў, лодкі для прагулак па вадзе, уладкаваны пляж.
На базе арганізавана харчаванне. У рацыён уключана прыродная мінеральная вада з крыніцы Акмяніца.
База «Дрывяты» прадастаўляе свабодны выбар экскурсій па Браслаўшчыне.
Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вул. Рыбхозная, 15а.
ЛІТАРАТУРА
1. Азевіч, А. За «Шчупаковай удачай» / А. Азевіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 28 студз. – С. 3.
2. База отдыха «Дривяты» государственного природоохранного учреждения «Национальный парк “Браславские озёра”» = Recreation center «Drivyaty» the State nature protection establishment «National park «Braslavsky lakes» // Оздоровительный туризм Витебщины = Health tourism in Vitebsk region. – Витебск : Национальное агентство по туризму, 2008. – С. 17.
3. Галеснік, С. 550 сакрэтаў гасціннасці / С. Галеснік // Беларусь. – 2014. – № 7. – С. 14–16.
4. Градюшко, Н. Зачем Карпаты? Есть Дривяты! / Н. Градюшко // Рэспубліка. – 2010. – 8 ліп. – С. 4.