Славяначка, аграэкасядзіба. Полацкі раён, г. п. Баравуха
- Подробности
- Створана 21.05.2018 10:03
- Адноўлена 02.09.2020 08:59
Афіцыйная назва | Аграэкасядзіба «Славяначка» |
Адрас | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. п. Баравуха |
Сядзіба размешчана ў гарадскім пасёлку Баравуха ў 15 метрах ад берага жывапіснага возера Велле плошчай каля 5 км2.
Пасёлак Баравуха знаходзіцца паміж гарадамі Полацк і Наваполацк. Аграсядзіба размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад прыпынку аўтобуса і маршрутных таксі, на адлегласці 700 метраў ад чыгуначнай станцыі.
Гэта любімае месца для адпачынку жыхароў прылеглых раёнаў і гасцей блізкага і далёкага замежжа. Адпачывальнікаў прыцягваюць сюды экалагічна чыстая тэрыторыя, багатая хваёвымі барамі і змешанымі лясамі, развітая інфраструктура пасёлка і гістарычна значныя месцы.
На тэрыторыі базы заўсёды да Вашых паслуг:
– прадметы побыту, прылады працы, вырабы дэкаратыўна-прыкладнай творчасці славян;
– традыцыйныя стравы ў меню славянскай кухні (хлеб, пірагі і кулічы з рускай печы);
– комплекс фізкультурна-аздараўленчых працэдур (фітабар, басейн, лазня, катанне на катамаранах, лодках);
– рыбалка;
– экскурсіі па маршрутах прыродных, культурных і гістарычных славутасцяў рэгіёну (Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку, асвечаная прыродная крыніца ў лясным масіве пасёлка Баравуха і інш.).
Гаспадыня сядзібы – Саковіч Галіна.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. п. Баравуха, вуліца Набярэжная, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Отдыхаем в Новополоцке / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 2 жн. – С. 2.
2. Рыжкова, Н. В Боровухе поселилась «Славяночка» / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 16 авг. – С. 6.
3. Рыжкова, Н. Интернациональная «Славяночка» / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 24 сент. – С. 1–2.
4. Сакович, Г. Н. Гостеприимная усадьба / Г. Н. Сакович ; беседовала В. Чекушко // Витебские вести. – 2013. – 16 нояб. – С. 3.
5. Фондаренко, Н. Стиля три – душа одна / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2015. – 8 авг. – С. 9.