Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Акарына, ганчарная сядзіба. Пастаўскі раён, в. Навасёлкі

 

Афіцыйная назва Ганчарная сядзіба «Акарына»
Адрас Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Навасёлкі


Ганчарная сядзіба «Акарына» ўяўляе сабой вялікі драўляны дом, які складаецца з 2-х пакояў, кухні з рускай печкай, абсталяванай усім неабходным. Інтэр'ер выкананы ў традыцыйным беларускім вясковым стылі. У доме размешчаны майстэрня і музей гліняных вырабаў. Ёсць свой падворак, пчальнік, лазня, абсталявана зона адпачынку і месца для ўстаноўкі палатак.

Падчас адпачынку ў сядзібе можна наведаць розныя памятныя мясціны. У в. Лучай Пастаўскага раёна, размешчанай недалёка ад сядзібы, можна ўбачыць касцёл святога Тадэвуша, пабудаваны ў 1766–1776 гг. Таксама можна пабываць у г. Паставы, дзе захаваўся шэраг помнікаў архітэктуры: вадзяны млын, ансамбль гарадской забудовы, касцёл святога Антонія Падуанскага, палац Тызенгаўза, Свята-Мікалаеўская царква.

Ганчарная сядзіба «Акарына» з'яўляецца пераможцам 2011 г. у намінацыі «Захаванне беларускіх традыцый».

Гаспадар сядзібы – Шчэрба Сяргей.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Навасёлкі, вуліца Баравая, д. 30.

Ганчарная сядзіба «Акарына». Фотаздымак з сайта https://usadby.byГанчарная сядзіба «Акарына». Фотаздымак з сайта https://usadby.by


 ЛІТАРАТУРА

1. Гончарная усадьба «Акарына» // Возвращение к истокам... Агроэкотуризм в Республике Беларусь : каталог усадеб = Reviving the Past... Rural Tourism in Belarus: catalogue of Belarus / фото С. Плыткевич. - Минск. : Рифтур, 2009. – С. 70.

5. Кабанова, Е. Сокровенные желания в кувшин для новобрачных / Е. Кабанова // Рэспубліка. – 2008. – 13 снеж. – С. 1, 5.

2. Пукшанскі, А. Акарына лечыць і праганяе ліхіх духаў / А. Пукшанскі // Звязда. – 2003. – 3 верас. – С. 3.

3. Сняжкова, І. Найлепшы курорт – у Навасёлках / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2013. – 6 чэрв. – С. 6.

4. Шчэрба, С. У. «Планаў – яшчэ на паўвека» / С. У. Шчэрба ; гутарыла І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2013. – 23 кастр. – С. 3.ж

 

СПАСЫЛКІ

arrow Социальная сфера: туризм. Поставский районный исполнительный комитет

arrow  Усадьба «Акарына»