Трабуцішкі, кавальская сядзіба. Пастаўскі раён, в. Трабуцішкі
- Подробности
- Створана 21.05.2018 10:03
- Адноўлена 26.02.2019 11:04
Афіцыйная назва | Кавальская сядзіба «Трабуцішкі» |
Адрас | Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Трабуцішкі |
На тэрыторыі сядзібы «Трабуцішкі» размешчаны дзве ўтульныя хаты, кузня, музей кавальскага рамяства і сельскага побыту, а таксама лазня з парылкай і бярозавымі венікамі.
Для пражывання гасцей сядзібы прапануюцца 2 хаты. Вялікая сельская хата (пячное і паравое ацяпленне), дзе змогуць размясціцца 8 адпачываючых. У доме размешчаны двухмесныя спальні, вялікая спальня-гасціная на 3 месцы, у якой ёсць спадарожнікавае тэлебачанне, бібліятэка, музычны цэнтр і патэфон з пласцінкамі. Да паслуг гасцей таксама функцыянуе кухня з рускай печкай і ляжанкай на 2 чалавекі. На кухні ёсць усё неабходнае для падрыхтоўцы і захоўвання ежы. У доме маецца сучасны санвузел (душ, туалет, гарачая і халодная вада). Інтэр'ер дома выкананы ў вясковым стылі, што дазволіць акунуцца ў атмасферу сельскага побыту. Тут убачыце старадаўнюю мэблю, посуд, карціны, посцілкі і саламяныя матрацы. Малая сельская хата (пячное ацяпленне), разлічана на сям'ю з 3 чалавек. У хаце маюцца двухмесныя і аднамесныя ложкі. Унутранае ўбранне дома вытрымана ў вясковым стылі (старажытная мэбля, пакрывала, посуд). У доме ёсць тэлевізар, музычны цэнтр, бібліятэка і патэфон.
Паслугі: пражыванне, харчаванне, турысцка-экскурсійныя маршруты, рыбалка, збор ягад і грыбоў, дойлідства (кавальская справа).
Турыстам прапануюцца таксама пешыя і аўтамабільныя паходы па славутых месцах краю ў суправаджэнні вопытнага правадніка.
Экскурсійныя маршруты:
Трабуцішкі – Лынтупы;
Трабуцішкі – Камаі;
Трабуцішкі – Вайшкуны – возера Балдук (пешы ці веласіпедны);
Трабуцішкі – Блакітныя азёры (аўтамабільна–веласіпедны–пешы паход);
Трабуцішкі – Свір – Камарова – Альшэва (аўтамабільны).
Кавальская сядзіба «Трабуцішкі» з'яўляецца пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшую сядзібу Беларусі 2009 г. у намінацыі «Захаванне беларускіх традыцый».
Гаспадар сядзібы – Фурс Наталля.
Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Трабуцішкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Кузнечная усадьба «Трабутишки» // Возвращение к истокам... Агроэкотуризм в Республике Беларусь : каталог усадеб = Reviving the Past... Rural Tourism in Belarus : catalogue of Belarus / фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2009. – С. 118.
2. Сняжкова, І. «Мы робім усё, каб здзіўляць» / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2008. – 23 жн. – С. 3.
3. Сняжкова, І. У «Трабуцішкі» – за самабытнасцю / І. Сняжкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 22 апр. – С. 24.
4. Что искали под «Трабутишками» монахи из Тибета? // Белорусская нива. – 2010. – 12 июня. – С. III.
СПАСЫЛКІ
Кузнечная усадьба «Трабутишки» у Голубых озёр
Социальная сфера: туризм. Поставский районный исполнительный комитет