Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёркі, спартыўна-турыстычны комплекс. Пастаўскі раён, в. Азёркі

 

Афіцыйная назва спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі»
Адрас Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Азёркі
Сайт http://www.dzyadok.mto.by/


Комплекс «Азёркі» пачаў сваю працу ў жніўні 2016 г. з адкрыцця вяровачнага парку. У ім усталяваны самы доўгі спуск у Беларусі.

Сення ў «Азёрках» дзейнічае не адзін дзясятак пляцовак і атракцыёнаў, у тым ліку міні-гольф з дзесяццю дарожкамі, цір для стральбы з пнеўманічнай вінтоўкі і пісталета, скаладром, дзіцячая пляцоўка з разнастаўнымі забавамі, адкрыты басейн і інш. Сёлета комплекс дапоўніла пляцоўка са штучным травяным пакрыццём для гульні ў міні-футбол, тэніс, валейбол. Арганізаваны пракат катамаранаў, гідра- і квадрацыклаў, веласіпедаў, турысцка-спартыўнага інвентару. Для зручнасці наведвальнікаў арганізаваны пракат спартыўнага інвентару і турыстычнага абсталявання.

Хутка будзе здадзены ў экслуатацыю спальны корпус, што дазволіць гасцям Пастаўшчыны затрымацца тут на некалькі дзён. Расце цікавасць да вандровак па лесе з Дзедам Баем, дзе чакаюць прыемныя сустрэчы з казачнымі персанажамі.

Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі» прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу за лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў ля вадаёмаў, іх выкарыстанне для рэкрэацыі, спорту і турызму.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Азёркі, возера Белае.

 

Спартыўна–турыстычны комплекс «Азёркі». Спартыўна–турыстычны комплекс «Азёркі». Фотаздымак з сайта http://www.dzyadok.mto.by/Спартыўна–турыстычны комплекс «Азёркі». Спартыўна–турыстычны комплекс «Азёркі». Фотаздымак з сайта http://www.dzyadok.mto.by/Спартыўна–турыстычны комплекс «Азёркі». Спартыўна–турыстычны комплекс «Азёркі». Фотаздымак з сайта http://www.dzyadok.mto.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Бынькоў, А. Для смелых і спрытных / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2016. – 20 авг. – С. 16.

2. Карнілава, Н. У карагод, на «Масленніцу ў Дзеда Бая» / Н. Карнілава ; гутарыла В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2017. – 15 лют. – С. 2.

3. Карнілава, Н. Як Дзед Бай на міжнародны ўзровень выходзіў / Н. Карнілава // Пастаўскі край. – 2017. – 11 кастр. – С. 4.

4. Курыловіч, П. На Масленіцу да Дзеда Бая / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2017. – 25 лют. – С. 1, 4.

5. Пашкевіч, Т. «Азёркі» – лепшыя / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 27 окт. – С. 7.

6. Філановіч, В. І «лобнае месца» для душэўных размоў / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2018. – 9 чэрв. – С. 4.

7. Чымбург, С. У. Спорт і турызм крочаць поплеч / С. У. Чымбург ; гутарыла Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2017. – 30 жн. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow  Спортивно-туристический комплекс «Озерки»