Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крупеніна, база адпачынку. Бешанковіцкі раён, в. Крупеніна

 

Афіцыйная назва база адпачынку «Крупеніна»
Адрас Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, в. Крупеніна
Сайт http://www.krupenino.by/


База адпачынку «Крупеніна» размешчана ў Бешанковіцкім раёне ў в. Крупеніна ў 35 км ад г. Віцебска на беразе маляўнічага возера.

Гасцінічны комплекс уяўляе сабой сучасны добраўпарадкаваны трохпавярховы будынак са зручнай мэбляй у кожным нумары. Усе нумары маюць лоджыі з цудоўным відам на возера і лес. На ўсёй тэрыторыі комплексу і ў ваколіцах устойліва працуе мабільная сувязь і Wi-Fi.

У гасцінічны комплекс уваходзяць нумары для пражывання адпачываючых, банкетныя залы, кафэ, бар, більярд, камінная. Нумары падзяляюцца на аднапакаёвыя, двухпакаёвыя, трохпакаёвыя, катэгорыі «люкс».

Для сямейнага адпачынку і адпачынку невялікай кампаніяй на беразе возера маецца двухпавярховы катэдж на 10 месцаў, які ўключае ў сябе некалькі ўтульных спальняў, прасторны кабінет для працы, кухню з сучасным абсталяваннем, аўтаномныя ванныя і туалетныя пакоі.

Таксама на тэрыторыі гасцінічнага комплексу размешчаны кафэ, бар, лазневы комплекс з басейнам, саўна з басейнам, лясная пешаходная дарожка, сцежка здароўя па берагавой лініі возера Бароўна, мангал, тэнісны корт, аўтастаянка. Госці могуць скарыстацца: більярдам, настольным тэнісам, катамаранам, скейтбордам, ролікавымі канькамі, лодкай. Па лясных наваколлях комплексу праходзіць добраўпарадкаваная двухкіламетровая лясная сцежка, побач з якой знаходзяцца ўпадабаныя месцы ягаднікаў і грыбнікоў.

База адпачынку «Крупеніна» арандуе 18 тыс. га паляўнічых угоддзяў і запрашае паляўнічых на спартыўнае паляванне на лася, дзіка, аленя і казулю.

Адрас: Віцебскі раён, Бешанковіцкі раён, в. Крупеніна.

 

База адпачынку «Крупеніна». Фотаздымак з сайта http://beshenkovichi-edu.by/
База адпачынку «Крупеніна». Фотаздымак з сайта http://beshenkovichi-edu.by/
Тэрыторыя базы адпачынку «Крупеніна», Бешанковіцкі раён. Фотаздымак з сайта http://kuban-kurorts.ru/База адпачынку «Крупеніна». Фотаздымак з сайта http://ilva.by/База адпачынку «Крупеніна». Фотаздымак з сайта http://ilva.by/База адпачынку «Крупеніна». Фотаздымак з сайта http://beshenkovichi-edu.by/

ЛІТАРАТУРА

1. База отдыха «Крупенино» // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 196–197.

2. Людыно, А. В Крупенино работает реабилитационный центр / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 24 снеж. – С. 4.

3. Масловская, О. Прекрасное рядом / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 1 июля. – С. 10.