Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Елачкі-holiday, база адпачынку. Бешанковіцкі раён, в. Доўгае

 

Афіцыйная назва база адпачынку «Елачкі-holiday»
Адрас Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, в. Доўгае
Сайт http://www.ekotour.eu/


База адпачынку «Елачкі-holiday» знаходзіцца ў экалагічна чыстай мясцовасці, у 25 км ад Віцебска на беразе возера Круглае. Уяўляе сабою трохпавярховы будынак, здольны размясціць адначасова 36 чалавек.

Агульная плошча тэрыторыі базы адпачынку складае 2400 мІ. У 40 метрах ад берага возера знаходзіцца бярвеністы дом з асобнай кухняй і чатырма камфартабельнымі пакоямі для пражывання. Колькасць спальных месцаў разлічана на 20 чалавек. Унутранае аздабленне дома выканана з натуральных матэрыялаў, з выкарыстаннем прадметаў даўніны і разьбы па дрэве. Побач з асноўным домам размешчаны асобны гасцявы дом на дваіх. У ім ёсць аўтаномнае водазабеспячэнне – гарачая і халодная вада, душ, туалет. У сядзібе найчысцейшая прыродная вада (на ўчастку свідравіна глыбінёй 17 м). Ёсць камін, печка з ляжанкай, DVD, спадарожнікавае тэлебачанне, караоке з сістэмай выстаўлення балаў. Заўсёды чыстыя пасцельныя прыналежнасці і ручнікі.

На тэрыторыі сядзібы маюцца бясплатная аўтастаянка, альтанка пад навесам на 30–35 месцаў, мангал і г. д. У 30 м ад дома пяшчаны пляж, пірс, месца для спартыўных гульняў, пікніка, арэлі, гамак, турнік. Для аматараў актыўнага адпачынку прапануюць мячы, бадмінтон, баскетбольны шчыт, настольны тэніс, настольныя гульні, непадалёку размешчаны тэнісны корт. Для аматараў экстрыму ажыцяўляецца арганізацыя скачкоў з парашутам, аглядны палёт на верталёце, правядзенне пейнтбольных гульняў. На возеры Круглае можна пакатацца на шпацырных лодках, заняцца рыбалкай (акунь, карась, шчупак, сазан, плотка, лінь).

Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, в. Доўгае, д. 42.

 

База адпачынку «Елачкі-holiday». Фотаздымак з сайта https://usadby.by/
База адпачынку «Елачкі-holiday». Фотаздымак з сайта https://usadby.by/
«Елачкі-holiday», база адпачынку ў в. Доўгае. Фотаздымак з сайта https://usadby.by/«Елачкі-holiday», база адпачынку ў в. Доўгае. Фотаздымак з сайта https://belusadba.by«Елачкі-holiday», база адпачынку ў в. Доўгае. Фотаздымак з сайта https://belusadba.by«Елачкі-holiday», база адпачынку. Фотаздымак з сайта https://usadba.by

ЛІТАРАТУРА

1. Чуйко, А. «Ёлочки holiday» / А. Чуйко // Народнае слова. – 2008. – 5 жн. – С. 4.