Мотарэзервацыя, аграэкасядзіба. Сенненскі раён, в. Студзёнка
- Подробности
- Створана 27.08.2019 10:03
- Адноўлена 27.08.2019 15:49
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Мотарэзервацыя» |
Адрас | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Студзенка |
Каля Бярозаўскага возера размешчана аграсядзіба «Мотарэзервацыя». На тэрыторыі знаходзіцца двухпавярховы драўляны дом.
Паслугі: пражыванне, арганізацыя пікніка, рыбалка, правядзенне карпаратываў, канцэртаў.
Аграсядзіба мае пляцоўку для правядзення фэстаў, у якіх удзельнічаюць музыканты, рок-калектывы.
Уладальнік сядзібы – Алег Яўгенавіч Усціновіч – штогод арганізоўвае мотапікнік, прысвечаны Дню Перамогі. У праграме: велапрабег, палявая кухня, спаборніцтвы па стральбе сярод дзяцей і юнакоў ад 8 да 14 гадоў «Варашылаўскі стралок», спаборніцтвы па рускім жыме і адцісканнях «Кубак Перамогі», лазертаг-гульні.
Аграсядзіба знаходзіцца на месцы танкавай бітвы пад Сянно, якая адбылася ў 1941 годзе.
У аграсядзібе адбылася арганізацыя выставы Міжнароднага фотапраекта «Вочы Перамогі». Жадаючыя павінны былі зрабіць фота ветэрана і напісаць пра яго.
Для наведвальнікаў-дзяцей да 14 гадоў пражыванне бясплатна.
Сядзіба мае пляж, частка вадаёма агароджана сеткай.
З 2019 года турысты маюць магчымасць займацца спортам на валейбольнай пляцоўцы.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Студзёнка, вуліца Азёрная, д. 13.
ЛІТАРАТУРА
1. Каролевич, Э. Память не стареет / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 5 июля. – С. 6.
2. Пукшанскі, А. Аграсядзіба для байкераў. І не толькі для іх / А. Пукшанскі // Звязда. – 2018. – 11 крас. – С. 12.
СПАСЫЛКІ
Сектар спорту і турызму. Афіцыйны сайт Сенненскага райвыканкама