Сонечны вугал, аграсядзіба. Сенненскі раён, в. Гарнова
- Подробности
- Створана 27.08.2019 10:03
- Адноўлена 27.08.2019 15:45
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Сонечны вугал» |
Дата заснавання | 2015 |
Адрас | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Гарнова |
Сайт | https://sunlit.by/ |
Аграсядзіба «Сонечны вугал» пачала працаваць у 2015 годзе ў вёсцы Гарнова Сенненскага раёна сярод маляўнічай прыроды і ўнікальнага ляснога масіву. У 350 м ад сядзібы знаходзіцца возера Ліпна.
Сядзіба мае штучна створаную раку з праточнай вадой і натуральнымі камянямі, уласны пясчаны пляж. Побач – крыніца.
У двухпавярховым драўляным доме, які складаецца з 9 пакояў, на першым паверсе знаходзіцца гасцёўня з камінам.
Гатаванне экалагічнай і карыснай ежы адбываецца ў сапраўднай рускай печы, прадукты – з уласнай дапаможнай гаспадаркі.
Абсталявана лазня на дровах з асобнай парылкай. Побач знаходзіцца сажалка з праточнай вадой.
Паслугі: паляванне, рыбалка, катанне на квадрацыклах, зорбінг, арганізацыя экскурсій, прагулкі вярхом на конях, пракат лодак, жывая музыка, правядзенне сямейных і карпаратыўных свят, трансфер.
На тэрыторыі аграсядзібы знаходзіцца спартыўная пляцоўка: веласіпеды, дартс, валейбол.
На тэрыторыі абсталяваны дзве стаянкі для аўтамабіляў – на 4 і 6 месцаў адпаведна.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Гарнова, д. 15.
ЛІТАРАТУРА
1. Быньков, А. «Солнечный угол» у озера Липно / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 29 авг. – С. 13.
2. Царская трапеза / подгот.: С. Кавалевский, А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 22 апр. – С. 8.
3. Якаўлева, А. Сядзібы фарміруюць імідж раёна / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 30 студз. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Сектар спорту і турызму. Афіцыйны сайт Сенненскага райвыканкама