Ля возера, аграсядзіба. Глыбоцкі раён, в. Станулі
- Подробности
- Створана 03.10.2019 10:03
- Адноўлена 03.10.2019 10:56
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Ля возера» |
Адрас | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Станулі |
Аграсядзіба «Ля возера» ўяўляе сабой аднапавярховы драўляны дом, у якім 5 пакояў. Знаходзіцца ў жывапісным месцы ў непасрэднай блізкасці ад магістралі Полацк – Вільнюс. На адлегласці 60 м ад сядзібы знаходзіцца возера. Побач лес, багаты на грыбы і ягады. Недалёка ад сядзібы знаходзіцца дэндралагічны парк.
Для аматараў водных прагулак прадастаўляецца лодка. Рыбакам прапаноўваецца асобны маршрут.
Гаспадар сядзібы – Лапатка Ніна Антонаўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Станулі, вуліца Цэнтральная, д. 50.
ЛІТАРАТУРА
1. Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития / Я. И. Аношко [и др.] ; под ред. В. А. Клицуновой. – Минск : Четыре четверти, 2011. – С. 153.