Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Баброва хата, база адпачынку. Расонскі раён, в. Уклеенка

Афіцыйная назва База адпачынку «Баброва хата»
Дата заснавання 2006
Адрас Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Уклеенка
Сайт  https://bobrovaja-hata.by/


Аграсядзіба «Баброва хата» размешчана на поўначы Рэспублікі Беларусь, на мяжы з РФ, на беразе маляўнічага возера Пралобна.

У 2006 годзе «Баброва хата» ўпершыню адчыніла свае дзверы. За гэты час аграсядзіба прыняла каля 15000 гасцей, у тым ліку з-за мяжы.

База адпачынку атрымала грамату Міністэрства спорту і турызму РБ, падзячны ліст ад старшыні Алімпійскага камітэта РФ.

Для камфортнага адпачынку прапануецца двухпавярховы асабняк на 7 добраўпарадкаваных нумароў і 4 асобныя катэджы з усімі выгодамі. Інтэр'ер сядзібы выкананы ў стылі «кантры» са сваімі нацыянальнымі беларускімі асаблівасцямі.

На базе адпачынку шмат прадметаў з дрэва, каваных, з натуральнага тэкстылю. Сярод прадметаў мэблі не толькі канапы, сталы і крэслы, але і лаўкі, скрыні, камоды. Свяцільні спалучаюць кераміку і коўку. Падлога зроблена з апрацаванай дошкі, пакрытай хатнімі кілімкамі і дываночкамі. Арганічна ўпісваюцца ў драўляныя сцены дамоў паляўнічыя трафеі, насценнае кашпо, габелены. Сярод прадметаў дэкору – выключна ручная работа. Турысты могуць пазнаёміцца з арыгінальнымі працамі беларускіх ганчароў, кавалёў і ткачых.

У аграсядзібе «Баброва хата» ванныя пакоі абсталяваны неабходнай сантэхнікай – унітазамі, умывальнымі ракавінамі і душавымі кабінамі.

Водазабеспячэнне і ацяпленне ў сядзібе аўтаномнае (няма перабояў з гарачай вадой). Ацяпленне ўключаецца нават летам, калі халоднае надвор'е.

Ва ўсіх нумарах існуюць ВК-тэлевізары з падключэннем да спадарожнікавага тэлебачання, DVD-прайгравальнікі, інтэрнэт.

Адпачываць у аграсядзібе могуць 50 гасцей адначасова. Часта наведвальнікамі сядзібы становяцца працоўныя калектывы буйных прадпрыемстваў.

Тэрыторыя ўяўляе сабой добраўпарадкаваны зямельны ўчастак з каменна-драўлянай агароджай. На тэрыторыі знаходзяцца: агульная альтанка, спартыўная пляцоўка для гульняў у валейбол ці баскетбол, вялікая каменная мангал-печ, аб'екты малой дэкаратыўнай архітэктуры, дзіцячая пляцоўка. Кожны катэдж мае ўласную абгароджаную тэрыторыю для барбекю і месца для аўтамабільнай паркоўкі.

Каля сядзібы абсталяваны пляж з альтанкай і пантонам, вышкай для нырання і гараж для лодак.

Асаблівы гонар базы адпачынку – руская лазня з купеллю.

Аграсядзіба «Баброва хата» размешчана на беразе возера Пралобна, якое ўваходзіць у каскад азёр: Валоба, Дрыса, Сіньша, Глыба, Опціна. На тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі ТАА «Еўрапарк» знаходзяцца азёры Сіньша, Вядзета, Ножніцы, Чорнае, Белае, рака Дрыса. У гэтых вадаёмах водзіцца сом, судак, шчупак, акунь, лешч, вугор, краснапёрка, плотка, язь, гусцяра, ёрш, жэрах. У возеры Вядзета водзіцца рэдкая рыба сялява.

Вада ў вадаёмах крыштальна чыстая. Гэтыя месцы ідэальныя для падводнага палявання. Сярэдняя глыбіня азёр 5–7 м. Возера Пралобна кожны год зарыбляюць. Да паслуг рыбаловаў – катары, лодкі, аўтамабілі УАЗ, рыбацкія прылады.

У змешаных лясах вакол аграсядзібы «Баброва хата» водзяцца дзікі, казулі, высакародныя алені. Сустракаюцца янатападобныя сабакі, ласі. На лася дазволена паляванне па ліцэнзіі. Іншыя драпежныя жывёлы – барсук, буры мядзведзь (ахоўныя віды), воўк, лісіца, гарнастай, рысь – сустракаюцца рэдка. У басейне р. Заходняя Дзвіна сустракаецца бабёр, у густых маладых хвойніках – заяц. Прамысловыя віды птушак – глушэц, цецярук і рабчык.

Сезонны адпачынак

arrow пляжны адпачынак (пясок) і купанне ў праточным возеры Пралобна;

arrow  «зорбінг»;

arrow  катамараны;

arrow  сёрфінг;

arrow  прагулка па лесе на квадрацыкле або ровары;

arrow  велізарны вадзяны батут;

arrow  прагулка на лодцы;

arrow  рыбалка;

arrow пляцоўка для гульняў у валейбол і футбол, спартыўны інвентар;

arrow  сезонныя паходы за ягадамі (чарніцы) і грыбамі (баравікі, чырвонагаловікі, лісічкі).

У зімовы перыяд база адпачынку «Баброва Хата» – гэта заснежаныя дамы і дрэвы, казачная прырода, душэўная атмасфера:

– вечар каля каміна;

– руская лазня з купеллю;

– вандроўкі на снегаходзе;

– цюбінгі для дзяцей і дарослых;

– зімовая рыбалка.

Будынак лазні зроблены з дрэва, ацяпляецца выключна дровамі, вада ў купелі мяняецца пасля кожнага наведвання і набіраецца з найчысцейшых крыніц. Лазня складаецца з некалькіх памяшканняў: пярэдні пакой з туалетам, прылазнік з наборам прасцін, ручнікоў і тапачак, гасцёўня з камінам і вялікім сталом для сумеснага чаяпіцця, спецыяльнае памяшканне для купелі і ўласная парыльня.

У купель з халоднай вадой акунаюцца пасля працэдур у лазні. Тэмпература вады ў купелі не перавышае + 10 градусаў.

Спецыяльная прапанова – руская лазня з купеллю на мёдзе і піве.

Гэта працэдура – выдатны сродак для амалоджвання скуры, лячэння захворванняў нервовай сістэмы і стрававальнага апарата, аднаўлення сіл, нармалізацыі абменных працэсаў, прафілактыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў і органаў дыхання, барацьбы са скурнымі хваробамі.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Уклеенка.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

 

База адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/База адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/Спартыўная пляцоўка на базе адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/База адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/Лазня на базе адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/Лазня на базе адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/База адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/База адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/База адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/База адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/Спартыўная пляцоўка на базе адпачынку «Баброва хата». Расонскі раён, в. Уклеенка. Фотаздымак з сайта https://bobrovaja-hata.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Голесник, С. Добрый день в «Бобровую хату»! / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2006. – 20 июня. – С. 12.

2. Казакевіч, З. Добра спіцца ў «Бабровай хаце» / З. Казакевіч // Народнае слова. – 2007. – 28 ліп. – С. 4.

3. Лопатина, Т. В «Бобровой хате» вы можете почувствовать себя счастливее / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 11 лют. – С. 8.

4. Соловьев, В. М. «Бобровая хата» / В. М. Соловьев ; беседовала Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 23 сак. – С. 7.

5. Шиёнок, В. «Бобровая хата» всегда гостям рада! / В. Шиёнок // Голас Расоншчыны. – 2009. – 29 снеж. – С. 4.

6. Шпаковская, Г. «Бобровая хата» всем богата! / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 26 авг. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Усадьба Бобровая хата