Лясное – Рудня, санаторый-прафілакторый, ТАА. Расонскі раён, в. Рудня
- Подробности
- Створана 02.04.2020 11:38
- Адноўлена 02.04.2020 14:20
Афіцыйная назва | ТАА «Санаторый-прафілакторый "Лясное – Рудня"» |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Адрас | Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Рудня |
Сайт | https://lesnoe-rydnya.by/ |
У пансіянаце «Лясное – Рудня» новыя сучасныя нумары з усімі выгодамі. Маецца мансардны нумар з джакузі і панарамным шкленнем. Новыя сістэмы ацяплення і кандыцыяніравання.
Дом над вадой разлічаны на пражыванне сям'і, якая складаецца з двух дарослых і аднаго дзіцяці або трох дарослых. Дадатковае спальнае месца прадастаўляецца за асобную плату. Спальня з цудоўным відам на возера і тэлевізарам. Кухня разлічана толькі на падаграванне ежы. Дом знаходзіцца непасрэдна на беразе возера. Для камфортнага адпачынку ёсць вялікая тэраса з шэзлонгамі.
Побач з домам размешчана прыватная (агароджаная) пляцоўка, якая абсталявана мангалам для барбекю.
Гасцінны дом прадстаўлены апартаментамі «стандарт» і «premium мансардны»:
– апартаменты «стандарт»: двухпакаёвыя з відам на возера, у якіх размешчана спальня, кухня і гасцёўня. Кухня-гасцёўня абсталявана ЗВЧ, халадзільнікам, электрачайнікам, камплектам сталовага посуду. Санвузел: душавая кабіна, ракавіна, унітаз. Тры спальныя месцы.
– апартаменты «premium мансардны» знаходзяцца на трэцім паверсе гасцінічнага дома. Вялікая плошча нумара, панарамнае акно ў спальні. Санвузел – ванна з гідрамасажам, унітаз, умывальнік. Кухня разлічана на падаграванне ежы. На кухні: ЗВЧ, халадзільнік, электрачайнік, камплект сталовага посуду.
Летнія домікі катэгорыі «эканом», «эканом +» і «эканом з кухняй».
Сядзіба можа прыняць да 30 чалавек. Бясплатная паркоўка.
Паслугі і забавы:
– пясчаны пляж з шэзлонгамі;
– паслугі няні;
– інтэрнэт;
–харчаванне;
– дыскатэкі, святы, пікнікі, вечарыны бардаўскай песні, канцэрты;
– бар;
– трансфер з аэрапорта.
Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Рудня.
ЛІТАРАТУРА
1. Серебрякова, Т. Отдых с национальным колоритом / Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2015. – 17 сент. – С. 15.
СПАСЫЛКІ