Ерашоўскі хутарок, аграсядзіба. Шумілінскі раён, в. Ерашова
- Подробности
- Створана 26.05.2020 10:03
- Адноўлена 28.05.2020 09:43
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Ерашоўскі хутарок» |
Адрас | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Ерашова |
У 2008 годзе была адкрыта аграэкасядзіба ў в. Ерашова Шумілінскага раёна, у 2018 годзе яна стала называцца «Ерашоўскі хутарок».
Аграсядзіба «Ерашоўскі хутарок» – экалагічна чысты драўляны дом з мансардай і спадарожнікавым тэлебачаннем, лазняй, закрытай альтанкай, мангалам. Гасцявы домік, разлічаны на шэсць чалавек, стаіць на беразе Заходняй Дзвіны. У сярэднім за год тут адпачывае каля 20 чалавек. З балкона адкрываецца маляўнічы від на раку, да вады вядзе спецыяльны сход з прыступкамі.
У мэтах аздараўлення прапануецца руская лазня, купанне ў рэчцы, прагулкі па лесе, сезонныя паходы па грыбы, ягады, паляванне і рыбалка. На тэрыторыі аграсядзібы размешчана альтанка на 20 чалавек, ёсць мангал, печ-барбекю. Летам магчыма арганізацыя і правядзенне карпаратываў, юбілеяў.
У 2014 годзе аграсядзіба стала пераможцам абласнога конкурсу «Лепшая аграэкасядзіба Віцебскай вобласці» ў намінацыі «Экасядзіба года».
Уладальнік – Шэдзько Антаніна Расціславаўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Ерашова, 1 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Сакалоў, А. Ёсць прапанова: паехаць у Ерашова / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 23 верас. – С. 5.
2. Сакалоў, А. Экасядзіба года – у Ерашове / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 4 снеж. – С. 1.
3. Шэдзько, А. Аграсядзібы ў чаканні гасцей / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 6 чэрв. – С. 5.
4. Шэдзько, А. Турыстычная карта Шуміліншчыны / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 28 мая. – С. 3.
СПАСЫЛКІ