Вінаградны слімак, аграсядзіба. Гарадоцкі раён, в. Рослыя
- Подробности
- Створана 01.07.2020 10:03
- Адноўлена 01.07.2020 09:25
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Вінаградны слімак» |
Адрас | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Рослыя |
Аграсядзіба «Вінаградны слімак» размешчана ў в. Рослыя.
Да паслуг турыстаў: дом з бярвення на 12 чалавек, камінная зала на 15 чалавек, душ, туалет, лазня, летняя кухня, альтанкі, міні-заапарк (страусы), рыбалка.
Уладальнікам належыць і прыдарожны сэрвіс. Знаходзіцца ён у в. Кузьміно – у былым паштовым двары на трасе Санкт-Пецярбург – Адэса. Тут захаваліся тры будынкі пабудовы першай паловы XIX ст.: станцыйны домік, флігель і карэтны. Комплекс адрамантавала прадпрыемства «Віцебскаўтадар», і Касцюкевічы ўзялі яго пад сваё крыло. У самой станцыі адкрылі кафэ, у флігелі – гасцініцу, у карэтным – стайню.
Асаблівае месца ў меню сядзібы займае нацыянальная кухня (дранікі, квашаная капуста, караваі). Фірменныя стравы – амлет са страусавага яйка, фаршыраваныя слімакі.
Уладальнік – Касцюкевіч Аляксандр Валянцінавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Рослыя, д. 5.
ЛІТАРАТУРА
1. Горбатенко, И. Поделись улиткою своей / И. Горбатенко // Рэспубліка. – 2012. – 19 верас. – С. 24.
2. Наумова, А. В гостях у «Виноградной улитки» / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 6 чэрв. — С. 5.
3. Наумова, А. В Рослых поселились страусы / А. Наумова // Народнае слова. – 2012. – 1 снеж. – С. 4.
4. Наумова, А. Омлет из... страусиного яйца / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 5 сак. – С. 4.
5. Пастернак, Т. Мимо не проедешь / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 22 янв. – С. 15.
6. Петроченко, А. Деньги в домике улитки / А. Петроченко // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 4 мая. – С. 14.
7. Пучкова, Е. Приглашают к участию / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 23 верас. – С. 3.
8. Сабицкая, Е. Сервис придорожный, а уют домашний / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 8 жн. – С. 2.
9. Шпаковская, Г. «Виноградная улитка» у большой дороги / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2012. – 22 верас. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
В белорусских агроусадьбах начали кормить гостей улитками