Востраў Ляны, аграсядзіба. Гарадоцкі раён, в. Астраўляны
- Подробности
- Створана 01.07.2020 10:03
- Адноўлена 01.07.2020 09:32
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Востраў Ляны» |
Адрас | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Астраўляны |
Аграсядзіба «Востраў Ляны» размешчана ў Гарадоцкім раёне ў в. Астраўляны, на беразе возера.
Аграсядзіба разлічана як для правядзення мерапрыемстваў, так і для адпачынку вялікай кампаніяй ці сям'ёй. Магчыма размяшчэнне да 25 чалавек адначасова.
Да паслуг гасцей – двухпавярховы катэдж з усімі зручнасцямі. На першым паверсе – зала з камінам, спальны пакой, кухня з печкай-ляжанкай, санвузел з ваннай і туалетам. На другім – утульныя пакоі (3-х і 4-х мясцовыя). Ёсць дадатковыя спальныя месцы. Харчаванне адпачывальнікаў самастойнае, для гэтага прадастаўляецца кухня, укамплектаваная неабходнай тэхнікай і посудам. У доме ёсць тэлевізар, спадарожнікавая антэна, караоке. У цэнтры в. Астраўляны знаходзіцца крама, дзе можна набыць прадукты харчавання.
Для зручнасці пастаяльцаў устаноўлена вялікая альтанка з мангалам для шашлыка.
На тэрыторыі сядзібы – дзіцячая пляцоўка з арэлямі, горкай і пясочніцай. Можна арандаваць батут. Дзеці да 6 гадоў могуць адпачываць у сядзібе бясплатна.
На тэрыторыі сядзібы знаходзіцца і лазня.
Уладальнік – Марцінкевіч Жанна Васільеўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Астраўляны, д. 13.
ЛІТАРАТУРА
1. Башун, Е. Закаты над островом Ляны / Е. Башун // Витебские вести. – 2019. – 29 июня. – С. 1, 14.
2. Сабицкая, Е. Топ-6 агроусадеб Городокщины / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 14 жн. – С. 4.
3. Шпаковская, Г. На «Острове Ляны» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 15 мая. – С. 1, 9.
СПАСЫЛКІ