Азёрная, база адпачынку. Гарадоцкі раён, в. Вялікае Лосвіда
- Подробности
- Створана 01.07.2020 10:03
- Адноўлена 01.07.2020 09:37
Афіцыйная назва | База адпачынку «Азёрная» |
Адрас | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Вялікае Лосвіда |
Сайт | http://www.ozernaya.by/placement.html |
База адпачынку «Азёрная» знаходзіцца ў в. Вялікае Лосвіда Гарадоцкага раёна.
Тут добраўпарадкаваны некалькі ўтульных домікаў для тых, хто жадае застацца з начлегам, дзве лазні, тры закрытыя шатры і мноства адкрытых альтанак. Летам тут з задавальненнем можна адпачыць як маленькімі, так і вялікімі кампаніямі. Праводзяцца розныя святочныя мерапрыемствы – юбілеі, карпаратывы, вяселлі.
Да паслуг наведвальнікаў дзве лазні на дровах на берагавой лініі на 5 і 10 чалавек. Арганізаваны: гульня ў пейнтбол на спецыяльна абсталяванай прафесійнай гульнёвай пляцоўцы, настольны тэніс, більярд, катанне на гідрацыкле з прафесійным інструктарам.
Тым адпачывальнікам, якія арандуюць домікі або альтанкі, карыстанне мангаламі прадастаўляецца бясплатна.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Вялікае Лосвіда, вуліца Азёрная, д. 35.
ЛІТАРАТУРА
1. Горнова, Т. Гостей принимают с размахом / Т. Горнова // Народнае слова. – 2012. – 1 снеж. – С. 4.
2. Каролевич, Э. По «Наполеоновской тропе» / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2017. – 1 июля. – С. 5.
3. Рудякова, Ю. Городокщина туристическая / Ю. Рудякова, М. Солдатенко // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 24 снеж. – С. 5.
СПАСЫЛКІ