Берёсто, аграсядзіба. Гарадоцкі раён, в. Забарок
- Подробности
- Створана 01.07.2020 10:03
- Адноўлена 01.07.2020 09:41
Афіцыйная назва | Аграсядзіба «Берёсто» |
Адрас | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Забарок |
Аграсядзіба «Берёсто» знаходзіцца ў в. Забарок каля возера Ціёста, на беразе р. Аўсянка.
У аграсядзібе маецца аднапавярховы дом з бярвення на 6 чалавек. У доме – самаробныя драўляныя ложкі і вялікая печ на драўляным зрубе.
Дом абсталяваны: кухняй, халадзільнікам, газавай плітой, посудам, водазабеспячэннем. На тэрыторыі: туалет, душ (гарачая вада), альтанка, пірс для купання ў рацэ.
Паслугі, якія прадастаўляе аграсядзіба: арганізацыя паходаў для кампаній або сем'яў з дзецьмі, забеспячэнне турыстаў харчаваннем, правядзенне майстар-класаў па пляценні з лазы, чароту; па вырабе прадметаў з бяросты і дрэва; па падрыхтоўцы напояў з раслін і траў; арганізацыя экскурсій па цікавых месцах у ваколіцах (драўляны храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Сяло, мемарыяльны комплекс «Гаспадар лесу», разваліны літоўскай школы ў в. Паташня, аленевая ферма, экасцежка ў заказніку «Карыценскі мох», паходная лазня).
Для актыўнага турызму ў гаспадароў аграсядзібы маюцца байдаркі і ровары.
На тэрыторыі аграсядзібы «Берёсто» можна паспытаць крынічнай вады, а таксама ўбачыць старажытны драўляны дом у сібірскім стылі, пабудаваны ў самым пачатку ХХ ст.
Уладальнік – Есьман Дзмітрый Іванавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Забарок, вуліца Цэнтральная, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Сабицкая, Е. Топ-6 агроусадеб Городокщины / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 14 жн. – С. 4.
СПАСЫЛКІ