Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Паазер’е, база адпачынку. Гарадоцкі раён, в. Канашы (2)

 

Афіцыйная назва База адпачынку «Паазер'е»
Дата заснавання 2004
Адрас Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Канашы
Сайт http://www.poozerie.com/


База адпачынку «Паазер'е» знаходзіцца ў 55 км на паўночны ўсход ад Віцебска ў в. Канашы Гарадоцкага раёна. Пачала працаваць для турыстаў з 2004 года.

Сёння «Паазер'е» мае: паляўнічую гаспадарку агульнай плошчай 27,2 тысячы га; возера Плаў плошчай 112 га; тры гасцявыя домікі на 2, 8 і 14 чалавек з камінам, спадарожнікавым ТБ, DVD, музычнай апаратурай, душавымі кабінамі і туалетамі, кухняй з наборам посуду, газавай плітой і халадзільнікам; рускую лазню на дровах.

На тэрыторыі базы знаходзіцца «Дом паляўнічага», інтэр'ер якога адпавядае лепшым паляўнічым традыцыям. Ёсць камін і вялікі стол з лавамі з чырвонага дрэва. Можа размясціць да 40 гасцей для правядзення банкетаў.

База прапануе паляванні на птушку (качка, глушэц, слонка); на пушных звяроў (заяц, янот, ліса, воўк); на капытных (лось).

Плошча дазваляе не толькі арганізоўваць адпачынак невялікіх груп прыхільнікаў экатурызму, але і праводзіць масавыя святы, злёты турыстаў і сямейныя ўрачыстасці.

Аматары пейнтбола змогуць ацаніць гушчыню лясоў і асаблівасці ландшафту.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Канашы.

 

База адпачынку «Паазер'е». Гарадоцкі раён, в. Канашы. Фотаздымак з сайта http://www.poozerie.comБаза адпачынку «Паазер'е». Гарадоцкі раён, в. Канашы. Фотаздымак з сайта http://www.poozerie.comБаза адпачынку «Паазер'е». Гарадоцкі раён, в. Канашы. Фотаздымак з сайта http://www.poozerie.comБаза адпачынку «Паазер'е». Гарадоцкі раён, в. Канашы. Фотаздымак з сайта http://www.poozerie.comБаза адпачынку «Паазер'е». Гарадоцкі раён, в. Канашы. Фотаздымак з сайта http://www.poozerie.comБаза адпачынку «Паазер'е». Гарадоцкі раён, в. Канашы. Фотаздымак з сайта http://www.poozerie.com

ЛІТАРАТУРА

1. Захаров, А. За впечатлениями – в Поозерье, или Чем привлекает иностранцев белорусская глубинка? / А. Захаров // Гарадоцкі веснік. – 2008. – 13 снеж. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow УП «Паазер'е» у Гарадоцкім раёне запрашае адпачыць на прыродзе