Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Абстэрна, паляўнічая база. Мёрскі раён

 

Афіцыйная назва таварыства з абмежаванай адказнасцю «Абстэрна»
Адрас Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Зачарэўе
Сайт http://obsterno.by/


На тэрыторыі Мёрскага раёна існуе паляўнічая гаспадарка «Абстэрна» (ТАА «Абстэрна»), арганізаваная ў 2002 годзе. Плошча гаспадаркі складае 44,5 тыс. га. З іх 12 тыс. га – лясныя, 19 тыс. га – палявыя і каля 14 тыс. га – водна-балотныя ўгоддзі, у склад якіх уваходзіць частка рэспубліканскага гідралагічнага заказніка «Ельня» – самага вялікага ў Еўропе верхавога балота.

Рацыянальнае вядзенне гаспадаркі з моманту яе ўтварэння, добрая ахова дзікіх жывёл дазволілі ў разы павялічыць колькасць паляўнічых жывёл. На тэрыторыі гаспадаркі вылучаны спецыяльныя зоны: зона трэніроўкі і спаборніцтваў паляўнічых сабак, дзве зоны вядзення паляўнічай гаспадаркі на капытных жывёл і на дробную дзічыну, зона адпачынку. На тэрыторыі ўгоддзяў уладкаваны 42 паляўнічыя вышкі, 36 месцаў выкладкі кармоў, кармавыя палі.

Гаспадаркай арганізуюцца розныя віды сезонных паляванняў на лася, аленя, дзіка, казулю, ваўка, вадаплаўных і балотных птушак і інш. З асноўных паляўнічых відаў у цяперашні час налічваецца: лось – каля 120 жывёл, казуля – больш за 200 галоў, цецярук – каля 170 птушак, бабёр – каля 550 асобін.

Паляўнічая база гаспадаркі знаходзіцца ў в. Зачарэўе на беразе воз. Абстэрна. Тут размешчаны трохпавярховы ўтульны катэдж з 8 спальнямі, дзе адначасова можа размясціцца да 14 чалавек. На першым паверсе – гасціная, абсталяваная ў паляўнічым стылі. На цокальным паверсе знаходзіцца руская лазня на дровах. На тэрыторыі базы стаіць яшчэ адна лазня і абсталяваная печчу альтанка.

Гаспадарку наведваюць паляўнічыя з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Галандыі, Славакіі і Чэхіі.

Для аматараў актыўнага адпачынку гаспадаркай арганізуюцца таксама: назіранне за дзікімі жывёламі, цікавыя пешыя прагулкі, катанне на катары, лодках, квадрацыклах, снегаходзе, маецца ўсё неабходнае для рыбалкі: снасці, пірс, лодкі, а таксама зарыбленая саджалка, дзе можна лавіць такія віды рыб: карп, карась, лінь і нават асетр.

Для аматараў максімальнага яднання з прыродай ёсць утульны хутар з лазняй і пчальніком. Дом складаецца са спальні і невялікай гасцінай. Маецца дзеючая руская печ.

У 2013 годзе на тэрыторыі гаспадаркі заснавана першая на прасторах СНД паўнавартасная ферма па гадоўлі і селекцыі высакароднага аленя. Галоўная мэта стварэння фермы – развядзенне і селекцыя высакароднага аленя для яго наступнага рассялення і не толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Аленевы статак зараз складае каля 300 асобін.

Адрас паляўнічай базы: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Зачарэўе.

 

Паляўнічая база ААТ «Абстэрна». Мёрскі раён, в. Зачарэўе. Фота з сайта http://obsterno.byФерма па гадоўлі і селекцыі высакароднага аленя ААТ «Абстэрна». Мёрскі раён. Фота з сайта http://obsterno.byПаляўнічая база ААТ «Абстэрна». Мёрскі раён, в. Зачарэўе. Фота з сайта http://obsterno.by

ЛІТАРАТУРА

1. «Абстэрна» – цікавы адпачынак // Міёрскія навіны. – 2017. – 10 чэрв. – С. 6.

2. Кавалёнак, К. Пільнаму воку дапамагае чулае сэрца / К. Кавалёнак // Міёрскія навіны. – 2018. – 7 крас. – С. 7.

3. Кляшчук, А. Паазерскія алені / А. Кляшчук // Звязда. – 2015. – 22 ліп. – С. 1, 6.

4. Мателенок, И. Миорский гон / И. Мателенок // Сельская газета. – 2015. – 17 янв. – С. 26.

5. Медвецкая, Е. Рога и копыта или Ферма веников не вяжет / Е. Медвецкая // Витебские вести. – 2015. – 22 окт. – С. 14.

6. Умпирович, Д. Спешим на зов оленя / Д. Умпирович // Советская Белоруссия. – 2015. – 17 окт. – С. 6.

7. Шпакоўская, Г. Пацалунак шэрага воўка / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2013. – 17 сент. – С. 1, 7.