Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Актам, база адпачынку. Мёрскі раён

 

Афіцыйная назва база адпачынку «Актам»
Адрас Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Мурашкі
Сайт http://aktam.beltur.by

База адпачынку «Актам» створана ў 1996 годзе і, у асноўным, разлічана на сямейны адпачынак. Знаходзіцца непадалёку ад в. Мурашкі на беразе воз. Важа. У 2015 годзе была праведзена рэканструкцыя турыстычнай базы.

База адпачынку «Актам» знаходзіцца на агароджанай ахоўнай тэрыторыі плошчай 5.00 га ў 12 км ад г. Мёры, у 95 км ад Полацка, у 206 км ад Віцебска. У распараджэнні гасцей – шэсць утульных домікаў розных тыпаў, у якіх могуць размясціцца да 90 адпачывальнікаў у летні перыяд; зімой функцыянуе чатыры дамы, якія ацяпляюцца, могуць размясціцца да 45 чалавек. Драўляныя двухпавярховыя домікі акружае мяшаны чысты лес з прыгожымі дэкаратыўнымі кустамі. Кожны домік разлічаны на 15 чалавек. Тут створаны спрыяльныя ўмовы для адпачынку: трохразовае харчаванне, распрацаваны водныя і іншыя турыстычныя маршруты ў зоне азёр Абстэрна, Набіста, Важа.

У кафэ базы адпачынку, размешчаным на самым беразе возера, гасцям прапануюць разнастайныя стравы беларускай і еўрапейскай кухні, прыгатаваныя з натуральных прадуктаў высокай якасці са сваёй падсобнай гаспадаркі. Ёсць вялікая банкетная зала на 90 чалавек.

Самыя актыўныя з адпачываючых могуць правесці час за гульнёй у валейбол ці настольны тэніс. Да паслуг гасцей і руская лазня з парылкай, більярд. На тэрыторыі базы ёсць альтанкі і пляцоўкі для шашлыка, таксама побач знаходзіцца абсталяваны пляж. На возеры можна арганізаваць рыбалку, пакатацца на лодках або катамаранах. Турыстаў чакаюць прагулкі па лясных угоддзях, велапрагулкі. Для дзяцей працуе пляцоўка з рознымі арэлямі, турнікамі. Наладжваюцца цікавыя экскурсійныя праграмы па славутых і маляўнічых мясцінах Віцебскай вобласці, экскурсійныя паездкі ў Браслаў, Паставы, Полацк, па Мёрскім раёне.

Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Мурашкі.

 

 

База адпачынку «Актам». Мёрскі раён. Фота з сайта http://aktam.beltur.byБаза адпачынку «Актам». Мёрскі раён. Фота з сайта http://aktam.beltur.byТэрыторыя базы адпачынку «Актам». Мёрскі раён. Фота з сайта http://aktam.beltur.by

ЛІТАРАТУРА

1. Актам // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 14.

2. База отдыха «Актам» // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: The nature, tourism, sport, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 58.

3. База отдыха «Актам» // Очарование Миорского края = Charm of Myory Region / сост: В. А. Ермалёнок, П. И. Богалей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 44–45.

4. Рагоўскі, В. «Актам» запрашае / В. Рагоўскі // Сцяг працы (Міёры). – 1998. – 26 верас. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow  База отдыха «Актам»