Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзісненскі, дом паляўнічага. Мёрскі раён, г. Дзісна

 

Афіцыйная назва дом паляўнічага «Дзісненскі»
Адрас Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Дзісна


Дом паляўнічага «Дзісненскі» размешчаны на тэрыторыі ляснога фонду ДЛГУ «Дзісненскі лясгас» на беразе Заходняй Дзвіны, на граніцы Полацкага і Мёрскага раёнаў на адлегласці: г. Дзісна – 8 км, г. Полацк – 34 км, г. Віцебск – 141 км. Дом паляўнічага заснаваны ў 1997 годзе. Тэрыторыя агароджана і ахоўваецца. На тэрыторыі растуць елкі, хвоя, бярозы, асіны.

У 2014 годзе адбылася рэканструкцыя дома паляўнічага. Зараз на тэрыторыі размешчаны 2 домікі, 2 рускія лазні, 2 альтанкі, аўтастаянка. Першы дом, аднапавярховы, разлічаны на пражыванне 5 чалавек. Тут размешчаны 2 спальні, гасціная з камінам і тэлевізарам, санвузел, абсталяваная кухня і веранда. Другі дом, двухпавярховы, разлічаны на пражыванне 6 чалавек. На першым паверсе знаходзіцца гасціная з камінам, абедзенным сталом і тэлевізарам, абсталяваная кухня, санвузел, на другім паверсе – тры спальні.

Да паслуг: паляванне, рыбалка, паходы па грыбы і па ягады. Арганізаваны пракат лодак, мангалаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Дзісна, вуліца Леніна, 73/а.

 

«Дом паляўнічага». Мёрскі раён, г. Дзісна. Фота з сайта https://probelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Дом охотника ГЛХУ «Дисненский лесхоз» // Туристический путеводитель по Миорщине : [справочное издание] / [отв. ред. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : Издатель Молодечкин О. В., 2014. – С. 31.

2. Дома охотника ГЛХУ «Дисненский лесхоз» // Миорский край – родина моего счастья / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Издатель ИП Молодечкин О. В., 2018. – С. 16.

3. Домик охотника // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 42.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дом охотника «Дисненский»