Расінка, дзіцячы санаторый. Мёрскі раён, в. Мурашкі
- Подробности
- Створана 12.10.2020 10:03
- Адноўлена 12.10.2020 10:55
Афіцыйная назва | філіял «Дзіцячы санаторый "Расінка"» ААТ «Белаграздраўніца» |
Адрас | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Мурашкі |
Сайт | https://www.agrozdrav.by/resort/rosinka/ |
Дзіцячы санаторый «Расінка», філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграздраўніца», размешчаны каля в. Мурашкі Мёрскага раёна на беразе воз. Абстэрна. Санаторый пабудаваны ў 1987 годзе.
Санаторый мае першую санаторна-курортную катэгорыю. Медыцынскі профіль санаторыя – хваробы органаў стрававання, касцёва-сустаўнай сістэмы і злучальнай тканкі, органаў дыхання, мочапалавой сістэмы, сістэмы кровазвароту. На тэрыторыі санаторыя размешчаны спальныя карпусы і гасцявыя дамы, лячэбны корпус, водалячэбніца, лазня, сталовая-клуб.
Гэта лячэбна-прафілактычная ўстанова ажыццяўляе круглагадовае лячэнне і адпачынак дзяцей школьнага ўзросту (1–9 клас) і бацькоў з дзецьмі. Дзеля гэтага на беразе возера ў сасновым бары пабудавана 6 хатак з бярвення, кожная з якіх разлічана на сям'ю з 4–7 чалавек. Акрамя гэтага яшчэ ёсць месцы ў гасцінічных нумарах.
У санаторыі «Расінка» створаны ўсе ўмовы не толькі для адпачынку, але для аздараўлення і лячэння. Лячэбная база санаторыя прадстаўлена кабінетамі фізіятэрапіі, абсталяванымі неабходнай апаратурай для лячэння па профілі, кабінетам электрагразей, дзе выкарыстоўваюцца беларускія сапрапелі з воз. Дзікае і воз. Судобль і г. д. Санаторый забяспечаны мінеральнай вадой з уласных крыніц. Яна выкарыстоўваецца для мінеральных ваннаў і ў якасці сталовага напітку.
У кошт стандартнай пуцёўкі ўваходзіць шасціразовае харчаванне, педагагічны працэс, абследаванне і лячэнне захворванняў, пражыванне і культурнае абслугоўванне.
У санаторыі «Расінка» праводзяцца мерапрыемствы, якія адпавядаюць узросту і інтарэсам усіх школьнікаў. Распрацавана і дзейнічае праграма культурнага вольнага часу, дзе галоўнай мэтай мерапрыемстваў з'яўляюцца сумесныя развіваючыя заняткі, гульні, конкурсы. Для зручнага, камфортнага адпачынку і наведвання аздараўленчых лячэбных працэдур санаторый прапануе паслугі дзіцячага гульнёвага пакоя.
Падчас адпачынку ў санаторыі таксама можна здзейсніць прагулкі на катамаранах і лодках, правесці час за гульнёй у більярд, тэніс, шашкі, шахматы, паўдзельнічаць у цікавых спартыўных конкурсах і спаборніцтвах, наведаць бібліятэку, відэасалон, гульнёвы пакой, дыскатэку. Арганізаваны пракат ровараў, лыжаў, канькоў, санак. Пабудавана альтанка, абсталяваны мангал.
ЛІТАРАТУРА
1. Андрейкова, Е. Б. В пользу Беларуси / Е. Б. Андрейкова ; беседовала Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2012. – 29 сак. – С. 9.
2. Багдановіч, Э. Калі ў душы агонь пылае / Э. Багдановіч // Сцяг працы (Міёры). – 2001. – 11 верас. – С. 2.
3. Басікірская, А. У кроплі «Расінкі» мора пазітыву / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 1 крас. – С. 2.
4. Волынец, Н. Солнечный берег мечты / Н. Волынец // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 21 мая. – С. 2.
5. Детский санаторий «Росинка» [Текст] = Children's Sanatorium «Rosinka» / ОАО «Белагроздравница» ; дизайн, фото И. Руденок. – Новополоцк : Издатель О. В. Молодечкин, 2009. – 40 с.
6. Детский санаторий «Росинка» // Санаторно-курортные организации Республики Беларусь / сост.: Н. В. Мазур [и др.]. – Минск : Беларусь, 2007. – С. 30.
7. Детский санаторий «Росинка» санаторно-курортного предприятия ОАО «Белагроздравница» // Оздоровительный туризм Витебщины : [буклет] / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 9.
8. Мателенок, И. В «Росинке» только виртуозы / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 10 снеж. – С. 5.
9. Матэленак, Л. 10 гектараў штодзённых клопатаў / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2015. – 18 жн. – С. 5.
10. Матэленак, Л. Наш дзіцячы санаторый / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2003. – 17 чэрв. – С. 3.
11. Матэленак, Л. «Расінка» – падарунак для дзяцей / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 7 лют. – С. 3.
12. Пашкевіч, Т. Не патрэбны і бераг турэцкі / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2014. – 23 дек. – С. 2.
13. «Росинка» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 410–411.
14. «Росинка» // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под. общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 492.
15. «Росинка» // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под. общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 183–184.
16. «Росинка» кристальной чистоты // Народная газета. – 2018. – 25 мая. – С. XIV.
17. Рынкевіч, К. Без любові немагчыма працаваць с дзецьмі / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 18 ліп. – С. 4.
18. Рынкевіч, К. Калі ласка, у навагоднюю казку / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 31 снеж. – С. 5.
19. У лідарах // Міёрскія навіны. – 2017. – 10 чэрв. – С. 5.
20. Уласевіч, В. Маленькія юбілеі / В. Уласевіч // Рэспубліка. – 2017. – 16 снеж. – С. 19.
21. Филиал «Детский санаторий "Росинка" ОАО "Белагроздравница"» // Туристический путеводитель по Миорщине : [справочное издание] / [отв. ред. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : Издатель Молодечкин О. В., 2014. – С. 25.
22. Фондаренко, Н. Ради комфортного отдыха / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2014. – 16 сент. – С. 6.