Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Эрыдан, атэль. ЗАТ. г. Віцебск

 

Афіцыйная назва Закрытае акцыянернае таварыства «Атэль "Эрыдан"»
Адрас г. Віцебск
Сайт http://www.eridan-vitebsk.com 

Атэль «Эрыдан» размешчаны ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры XIX ст. Тут знаходзіўся першы гарадскі «інтэрнат», які быў адкрыты ў канцы 1920-х гадоў. Пасля вайны капітальна адрамантаваны будынак перапрафілявалі пад гасцініцу «Савецкая». З 1989 года – тут першы ў Віцебску прыватны атэль. У 2005 годзе яму прысвоена катэгорыя «тры зоркі».

Ва ўнутраным інтэр'еры атэля прасочваецца многавяковая гісторыя Віцебска. Тут шмат старадаўніх рэчаў: старажытны фотаапарат на трынозе, вырабы з дрэва, саламяныя і льняныя вырабы. На сценах калідораў разнастайныя рэчы з ужытку папярэдніх пакаленняў: вазы, гармонікі, патэфоны, радыёлы. Знайшлося месца для рэпрадукцый карцін Марка Шагала і фатаграфій старога горада.

Атэль прадастаўляе еўрапейскі сэрвіс і прапануе размяшчэнне ў 27 нумарах з усімі выгодамі. У кожным нумары асобны санвузел, халадзільнік, кабельнае тэлебачанне, бесправадны доступ у інтэрнэт (WI-FI).

Пры атэлі маецца рэстаран, банкетная зала і зала для правядзення канферэнцый і перагавораў. У меню прадстаўлены стравы еўрапейскай і беларускай кухні, шырокая вінная карта. У атэлі працуе саўна і басейн. На беразе воз. Лосвіда размешчаны Дом адпачынку «Эрыдан».

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Савецкая 21/17.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Атэль «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.eridan-vitebsk.comАтэль «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.eridan-vitebsk.comБар у атэлі «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.eridan-vitebsk.comКанферэнц-зала ў атэлі «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.eridan-vitebsk.comРэстаран у атэлі «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.eridan-vitebsk.comАтэль «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта https://belhotel.byГасцінічныя нумары ў атэлі «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.eridan-vitebsk.comГасцінічныя нумары ў атэлі «Эрыдан». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.eridan-vitebsk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Бакевич, Э. «Эридан» ждет гостей / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 11 июня. – С. 10.

2. Волкова, Л. Любое пожелание клиента / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 2 дек. – С. 2.

3. Пукшанскі, А. Вандроўка па замках Беларусі – не выходзячы з атэля / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 21 чэрв. – С. 6.

4. Стариков, В. Туристы любят «Эридан» / В. Стариков // Віцебскі рабочы. – 2004. – 2 снеж. – С. 1.

5. «Эридан», гостиница // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 203.