Ветразь, гасцінічны комплекс, ТЭДУП «Віцебсктурыст». г. Віцебск
- Подробности
- Створана 15.05.2021 10:03
- Адноўлена 15.05.2021 15:24
Афіцыйная назва | Гасцінічны комплекс «Ветразь» ТЭДУП «Віцебсктурыст» |
Адрас | г. Віцебск |
Сайт | http://vitebsktourist.by |
Гасцінічны комплекс «Ветразь» турысцка-экскурсійнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебсктурыст» адкрыты ў 1990 годзе. 9-павярховы гасцінічны комплекс размешчаны недалёка ад цэнтра горада, на беразе р. Заходняя Дзвіна.
У гасцініцы каля 150 нумароў, якія маюць уласныя назвы і арыгінальны дызайн. У гасцініцы прадстаўлены цэлыя серыі нумароў, адна з іх прысвечана тэме «Замкі Беларусі» («Таямніца Вялікага князя», «Белы Ковель», «Ружанскі Версаль», «Чары "Белай Панны"» – па матывах легенд Гальшанскага замка, узведзенага ў першай палове XVII ст., «Нясвіжскі скарбец» (скарбец – зала ў замку, дзе Радзівілы захоўвалі самыя каштоўныя рэчы), «Паданні Мірскіх вежаў», «Легенды Косаўскага замка»).
Іншая серыя нумароў «Вецер падарожжаў» дазволіць «вандраваць» з «Ветразем» па краінах і кантынентах. Можна атрымаць асалоду ад камфорту ў афрыканскім стылі ў нумары «Семізола», французскім – «Травы Праванса», шатландскім – «Хайлэнд», італьянскім – «Венецыянская феерыя», чэшскім – «Пражскі паб», расійскім – «Рускі сувенір. Гжэль».
Усе нумары абсталяваны тэлевізарам і халадзільнікам, гарадской сувяззю і доступам у інтэрнэт (WI-FI). У некаторых нумарах ёсць гасціная, сталовая, кухонны куток і гардэробная.
Да паслуг гасцей рэстаран з банкетнай залай, экспрэс-бар, дыска-бар, канферэнц-зала на 60 месцаў і зала для перагавораў на 20 месцаў, бізнес-цэнтр, турыстычнае бюро, салон-цырульня, більярд, паслугі хімчысткі і пральні.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Чарняхоўскага 25/1.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. «Ветразь», гостиница // Туристическая энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 87–88.
2. «Ветразь», гостиница // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 126.
3. Ветразь, гостиничный комплекс // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. – Минск, 2011. – Т. 1 : А–М. – С. 318.
4. Казакевич, Д. Гостиница «Ветразь»: курс комфорта и красоты / Д. Казакевич // Витебский проспект. – 2005. – 26 мая. – С. 3.
5. Крупица, Н. Вдохновение «Ветразя» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 18 дек. – С. V.
6. Пукшанскі, А. Вандроўка па замках Беларусі – не выходзячы з атэля / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 21 чэрв. – С. 6.
СПАСЫЛКІ
Нумары турысцка-гасцінічнага комплексу «Ветразь»